?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

А ці даўно вы былі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту, што пад Мінскам? А ці былі вы там зімой? А скатацца не хочаце?

Мы былі ў музеі на мінулых выходных і прысутнічалі на свяце "Тры каралі". Пабачылі батлейку, паслухалі спевы, пахадзілі карагодам, пагуляліся ў зімовыя гульні. Было вельмі цікава і весела. Толькі ехаць трэба з жаданнем удзельнічаць і адгукацца на ўсе прапановы арганізатараў, а не стойма стаяць на марозе.

Зіма, гэта такі цудоўны антураж для старых хатак, дзе няма ні электычнасці, ні ацяплення. Там свет пранікае ў пакоі праз вокны і дзверы так, што блукаючы па ціхім закуткам хаты адчуваеш нейкую цішыню ўнутры сябе і замілаванне звонку. Ды і народу не шмат зараз у старой вёсцы. Усе маразоў баяцца ))). Таму... ногі ў рукі, ці ногі і рукі ў машыну і едзьма ў музей 12 студзеня.


фота з сайта http://etna.by


Як раз там будзе праходзіць свята "Шчадрэц". Арганізатары абяцаюць паказаць ценявы тэатр "Вяртэп", пагуляцца з вамі ў зімовыя гульні ды забаўкі, патанчыць, правесці розныя майстар-класы і навучыць варажыць як гэта рабілі продкі. Плюс вы ціхенька пройдзеце па заснежаным палям (калі не баіцясё мароза), пасядзіце ў кавярні (калі хопіць месца), паглядзіце на людзей ды і сябе пакажыце ))). А яшчэ, вы можаце знасці ў сваёй шафе доўгую спадніцу ў клетку, хустку ды кажушок і нарабіць цудоўныя зімовыя фота. Дык чаму б не скарыстацца 12 студзеня зімой, марозам, і ў 101 раз не паглядзець экспазіцыю Цэнтральнай Беларусі (а астатнія рэгіёны Беларусі, якія прадстаўлены ў Строчыцах пакіньце для вывучэння на больш цёплыя народныя святы).

Мерапрыемства праводзіцца з 13 да 15 гадзін, але ў залежнасці ад надвор'я арганізатары пакідаюць за сабой права скарачэння дзеяў.

Квіток каштуе для дарослых 10 р., для дзяцей 5р, а для дашкольнікаў зусім бясплатна. Адкрою сакрэт... на свята "Тры каралі" кошты квіткоў знізілі да 6 р. дарослы, а дзіцячы да 3р. А раптам і вам пашансціць ))), але калі не, то не растрайвацеся, Строчыцы вартыя таго, каб іх наведваць у любы сезон!!!

Comments

( 1 comment — Leave a comment )
livejournal
Jan. 11th, 2019 04:31 pm (UTC)
Hello! Your entry got to top-25 of the most popular entries of Belarus in LiveJournal! Learn more about LiveJournal Ratings in FAQ.
( 1 comment — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

February 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com