AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

«Брандашмыг»

Вы глядзелі серыял «Чорнае люстэрка»?



Той якія створаны брытанцамі, дзе ў кожнай серыі свой сюжэт і розны склад актораў. Той дзе высмейваюцца некаторыя нашы навязлівыя звычкі і жахі. Той што паказвае, якая будучыня можа чакаць нас – смешная і адначасова сумная. Той які мае 18 серый на ўсе 4 сезоны.

Калі ведаеце пра што я, то тады вы проста павінны паглядзець працяг тэмы серыяла, які выйшаў у выглядзе фільма «Брандашмыг».




Большасць з нас вядома глядзіць фільмы на розных інтэрнэт рэсурсах, значная большасць на сайце seasonvar

Але менавіта «Брандашмыг» варта глядзець толькі на Netflix

Асаблівасць фільма ў тым, што зняты ён нелінейна, хаця сам фільм якраз такі лінейны. Ён зняты з магчымасцю выбара сюжэтнай лініі. Калі галоўнаму герою даецца выбар, якія хлоп'я з'есці, якую музыку паслухаць, якія дзеянні зрабіць, а ты як глядач кіруеш ім. Усё залежыць ад твайго выбару, якая канцоўка будзе ў фільма і колькі ён будзе працягвацца. Усё гэта магчыма, але толькі на сайце Netflix. Бо на seasonvar ён заліты ў выглядзе пяцігадзіннага фільма.

Таму, трэба проста зарэгістравацца на Netflix, прывязаць банкаўскую картку і паглядзець прапанаваны фільм. Глядзіш фільм і адчуваеш (ці не адчуваеш) захапленне ад магчымасці кіраваць героям. Першы месяц прагляду сайта бесплатны. За гэты час ты можаш азнаёміцца і з іншымі серыяламі ды фільмамі кампаніі, якія там выкладзены як на рускай, так і на ангельскай мове. Ты можаш застацца на Netflix і штомесяц аплочваць карыстанне рэсурсам, а можаш проста пасля прагляду фільма адвязаць сваю картку і жыць далей. )))) Нагадваю, за першы бесплатны месяц карыстання сайтам грошы з карткі не спісваюцца.

Ці будуць такія фільмы з выбарам дзеянняў працягвацца далей Netflix і іншымі кампаніямі не ведаю. Ці будзе гэта карыстацца папулярнасцю сярод гледачоў пакажа толькі час. Бо на такі фармат фільма прыходзіцца і вельмі шмат негатыўных водгукаў. Але, як па мне, дык на дадзены моман гэта прыкольнае і цікавае адчуванне – права выбара за героя. Такога яшчэ не рабіла ніводная кампанія. Вы не пабачыце экшана ў фільме, не пабачыце такой загадкавасці як у серыяле. Камусьці капанне ў галаве галоўнага героя спадабаецца, а камусьці не. Але для таго каб казаць спадабаўся вам фільм і наадварот выклікаў шмат негатыву, яго трэба спачатку паглядзець.

Забягаючы на перад, без спойлераў скажу, што сярод маіх знаёмых фільм праглядзела 5 чалавек, і ва ўсіх атрымаліся розныя фіналы.

Паглядзіце фільм, я вельмі спадзяюся, што не пашкадуеце. А калі вы першы раз пачулі ад мяне пра гэты серыял, то вось вам імправізаваны апытальнік )))

Tags: Сінема
Subscribe

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments