AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

А вы гуляеце ў настолкі? (частка 2)

З мінулага майго расповяда пра настолкі прайшло два гады (спасылка на мінулы агляд https://azarkinm.livejournal.com/174367.html ) і вядома за гэты час мы падраслі і ў нас з'явіліся новыя цікавосьці, і новыя гульнявыя ўлюбёнцы. За гэты час дзяцей стала больш цікавіць стратэгія, псіхалогія і развага. Таму, я вырашыла зрабіць агляд настолак, у якія мы згулялі. Штосьці з іх мы набывалі ці нам падаравалі, а штосьці ёсць у стрыечных, які таксама аматары гульняў.

Спіс складзены без сямейнага рэйтынгу, проста як узгадалася.

Мистериум

Гульня ў якой адзін чалавек гуляе за прывіда, іншыя гуляюць за турыстаў, якія падчас вандроўкі вырашылі начаваць у закінутай сядзібе. Заначаваць яны заначавалі, а вось выйсці не могуць. Сядзіба адпусціць толькі тады, калі яны разгадаюць хто, дзе і чым здзейсніў забойства. Прывід дома дае падказкі турыстам, а ваша задача ў кароткі час разгадаць іх. Гульня нечым нагадвае "Дыксіт" ці "Імаджынарыўм", таму калі вам не падабаюцца гульні на вобразнае ўяўленне, то гэта настолка не для вас. Нам яна дужа пасуе, але ёсць сярод нашай кампаніі 2 чалавека, якія занадта прамалінейны ў тлумачэннях (што бачаць тое і спяваюць), але і з гэтай сітуацыі можна знайсці выйсці – проста не ставіць такіх удзельнікаў на ролю прывіда. Для гульні "Містэрыўм" існуе некалькі дадаткаў (новыя карткі памяшканняў, асобаў і прадметаў забойства).
Гульня на 2–7 чалавек, узрост 10+.



Бэнг!


Дзікі Захад са сваімі стэльбамі, дуэлямі, каўбоямі і шэрыфам чакае вас. Ролі размяркоўваюцца шляхам жэрабя, так што кожны можа прымерыць да сябе значак галоўнага. А хто галоўны для вас, то вырашайце самі. Сэнс гульні – шэрыф павінен забіць бандытаў і рэнегата. Але фішка ў тым што, хто якую ролю іграе не ведае ніводны з удзельнікаў, затое ўсе ведаюць хто шэрыф. Менавіта гэтыя схаваныя персанажы будуць упэўніваць і словамі і дзеяннямі шэрыфа, што менавіта яны з'яўляюцца памочнікам шэрыфа. Гульня дынамічная і цікавая. Можа складана ідзе толькі першая партыя пакуль спрабуеш зарыентавацца ў пісталетах, дынамітах і дадатковых картах (але складана пачынаць любую новую гульню). Затое пасля таго, як разбярэшся ў гульне, вельмі хутка разумець дзе трэба пачакаць, а дзе трэба паліць з усёй магчымай зброі. Да настольнай гульні выдадзены дадаткі, якія дапамагаюць пашырыць калекцыю зброі і павялічыць колькасць гульцоў да 8 чалавек. Але... і з асноўным "Бэнгам" можна гуляцца вельмі доўга.
Гульня на 4–7 чалавек, узрост 8+.

Манчкин


"Манчкін", гэта гульня якую ведаюць усе хто цікавіцца настолкамі. Але да гэтай класікі мы дараслі толькі ў мінулым годзе, бо я ўпіралася ўвесь час і казала што гульня мне не спадабаецца. Але згуляўшы адзін раз разумееш, што на тое яна і класіка каб падабацца ))). Ва ўсіх гульцоў напачатку аднолькавы ўровень і магчымасці, а паступова з развіццём свайго персанажа ў вас павялічваюцца яго якасці і здольнасці. Але трэба расціць не толькі свайго героя, але і звяртаць увагу, якія персанажы абіраюцца вашымі суседзямі. Бо ваша задача ўдарыць з усёй моцы па супернікам. Таксама неблага мець і абарончыя карткі, гэта ўжо для сябе, каб абараніцца ад картак "сяброў" ))). У настолку можна гуляцца ад 30 хвілін і да некалькі гадзін. Магчыма першыя партыі ў вас будуць якраз меншымі па часе, але паступова вы зразумееце тактыку і пачнеце актыўнічаць і падкладваць пасткі для сваіх калег. "Манчкін" мае шмат дататкаў і самастойных гульняў. Калі вы ні разу не гуляліся ў настолку і не ведаеце з якой пачаць, то ведайце, што ёсць класічная гульня пад назвай "Манчкін" і дадаткі якія заўсёды выходзяць з нумерацыяй ("Манчкін 4 Цяга да канягі", "Манчкін 6 Безбашаннае скляпенне" і гд). А ёсць гульні, якія з'яўляюцца ўсё тым жа добрым "Манчкінам", толькі перамаляваным і перафразаваным, і назвы ў самастойных гульнях будуць такія "Зорны Манчкін", "Манчкін сярэднявечны", "Манчкін Апакаліпсіс" і гд. Таму, якую гульню вы захочаце набываць, класічную ці стылізаваную вырашаць толькі вам.
Гульня для 3–6 чалавек, узрост 10+.

Цитадели


Гэтая настольная гульня з'яўляецца пераможцам шматлікіх конкурсаў і фэстаў. Таму, і цікаўнасць да яе праверана на вялікай колькасці людзей. Паверце, гульня вартая таго каб мець яе дома, ці хаця бы ведаць у каго з сяброў узяць згуляць. Кожны з гульцоў па чарзе абірае сабе персанажа. Шансціць першаму, бо ён мае ўсю раскладку роляў, не шансціць апошняму, бо які выбар ён зробіць ведаюць апошнія гульцы. У залежнасці ад сваёй ролі і магчымасцяў героя ўдзельнікі гульні распланоўваюць стратэгію так, каб першым назбіраць вызначаную колькасць будынкаў і пры гэтым перамагчы па суме ўсіх астатніх. Але варта памятаць і пра сяброў, якія таксама збіраюць будынкі, крадуць іх у іншых, забіваюць гульца на адзін ход і робяць іншыя дзеянні каб першымі быць у фінале. Карацей, усё адбываецца як і ва ўсіх гульнях – пераможа той, што плануе свой крок, але не забываецца пра "сяброў".
Гульня на 2–7 чалавек, узрост 10+.

Алиас


Удзельнікі разбіваюцца на пары і за вызначаны час (пакуль бягуць пясочныя секунды) тлумачаць свайму кампаньёну значэнні словаў, якія пазначаны на картцы. Наступным разам будзе тлумачыць значэнне словаў ваш партнёр. Весела, пазітыўна, эмацыйна, але самая галоўная задача тут не пасварыцца падчас тлумачэння )))). Гульня падыйдзе для любой узроставай аўдыторыі. Важнае патрабаванне – каб гульцоў было цотная колькасць. Гульня выйшла ў некалькіх варыянтах (для вечарынак, для дзяцей, для кампаніі 18+. Але я выступаю за добрую старую класіку, яна ўніверсальна ў любых сітуацыях).
Гульня ад 4 чалавек, узрост 7+.

Взрывные котята


Вясёлая гульня на хуткасць і стратэгію. Напрацягу гульні вы збіраеце карткі, выкладваеце іх у залежнасці ад сітуацыі, падкладаеце свінню (дакладней ката) суперніку, абменьваеце свае карткі на больш важныя для вас. Галоўная мэта, усімі праўдамі і няпраўдамі не патрапіць на картку ката які выбухае. Калі першы раз вас яшчэ можа пранесці, бо ўсім раздаюцца антыдоты, то вось другі раз трэба рабіць усё магчымае каб пры наступным выбуху ў вас зноўку быў антыдот. Таму зазірайце ў будучыню (такое магчыма ў гульне), на хуткасць хапайце карты з біты, падкладайце выбухоўку суперніку і тады вы пераможаце. Існуе таксама гульня з градацыяй 18+.
Гульня на 2–7 чалавека, узрост 7+.

Сопротивление

Калі вам падабаецца гульня Мафія, калі вам цікава разважаць і ўпэўніваць іншых, калі вам цікава капацца ў псіхалогіі паводзінаў, то гэта гульня для вас. Напачатку гульні абіраецца лідар, які набірае каманду для перамогі ў місіі. Сярод паўстанцаў ёсць не толькі прыхільнікі, але існуюць і шпіёны, у якіх зусім іншая задача ад вас. Калі шпіёнам не атрымліваецца патрапіць у каманду місіі, будзьце ўпэўнены, што яны паспрабуюць заблытаць вашых папелечнікаў і ўвесьці ў кампанію сваркі і падазронасці. Таму глядзім на эмоцыі, глядзім на паводзіны і вырашаем браць чалавека на місію ці не. Ад сябе скажу, што гуляцца калі шпіёны ведаюць адзін аднога значна цяжэй.
Гульня на 5–10 чалавек, узрост 10+.

НЕЧТО

Асаблівасць гэтай гульні ў тым, што вам падчас яе трэба будзе перасаджвацца на іншыя месцы, ці мяняцца месцамі з суседзямі. Удзельнікі гульні, гэта супрацоўнікі лабараторыі дзе аднойчы з'явіўся вірус, які пачынае ператвараць вашых сяброў у Нешта. Першы гулец, да каго патрапіць картка Нешта становіцца нулявым пацыентам, які павінен заразіць вірусам іншых гульцоў. Вядома заражэнне адбываецца таемна, так каб здаровыя не распазналі вірус і не выкарысталі карту агнямёта. Гульня скончыцца калі Нешта заразіць усіх, ці калі вы заб'еце Нешта. Гэта адна з улюбёных нашых гульняў на вялікую кампанію.
Гульня на 4–12 чалавек, 12+.

Гонки ёжиков

Мае дзеці ўжо выраслі з гэтай гульні, але мы яе даравалі сябрам, таму атрымалася згуляцца некалькі разоў. Сэнс настолкі арыгінальны – гульцы выбіраюць карткі на якіх намалявана ў якой паслядоўнасці павінны прыйсці вожыкі да фініша. Кожны ходзіць так, як выгодна яму, каб ў выніку на фінішы атрымалася камбінацыя намаляваная на яго картцы. Цікава, дынамічна, і шкада што калі дзеці былі меншымі такой гульні ў нас не было, бо ўсё ж такі ўзровень не на дарослую кампанію.
Гульня на 2–5 чалавек, 6+.

Мачи Коро

Вам падабаецца Манаполія? Вам не падабаецца Манаполія, але падабаюцца бізнес-гульні? Значыцца вам абавязкова трэба згуляць у гэту настолку. Сэнс як і ў Манаполіі – будаваць, выбіраць стратэгію і атрымліваць грошы за правільна ўкладзеныя фінансы. Перамагае той, хто першы пабудуе 5 абумоўленых у правілах будынкаў (а яны вядома каштуюць шалёныя грошы). Весела, эмацыйна і цікава. Гуляемся з задавальненнем і нам пакуль не надакучыла. Да гульні прадаецца і дадатак, але і асноўнай скрынцы вам хопіць на доўга, бо там картак і на скарочаны варыянт гульні і на пашыраны. Не глядзіце на ўзрост для каго падыходзіць гульня, мы гуляемся вельмі нават дарослай кампаніяй.
Гульня на 2–5 чалавек, 7+.

Находка для шпиона 1, 2


Гульня на вобразы. Усім гульцам раздаюцца карты з лакацыямі дзе вы зараз знаходзіцесяі, але сярод вас ёсць шпіён, які такую карту не мае. Ваша задача задаваць пытанні сябрам, а іх задача вам адказваць, ды так, каб усе зразумелі, што вы ведаеце дзе ўсе зараз знаходзяцца, а не зразумеў толькі адзін чалавек – Шпіён. Шпіён у сваю чаргу павінен слухаць, уяўляць і хутка зарыентавацца дзе ж вы сёння гуляеце. Весела, цікава, як раз на вялікую кампанію. Дарэчы, у настолку можна гуляць падчас застольных пасядзелак, ля вогнішча, у цягніцу, карацей там, дзе не абавязкова павінен быць стол. Выдадзена тры розныя версіі гульні і адзін малы дадатак.
Гульня на 3–8 чалавек (НдШ-1), на 3–12 чалавек (НдШ-2), на 3–12 чалавек (НдШ-2), на 2–8 чалавек (НдШ Машына часу), узрост ад 7+.

Таймлайн


Калі вы любіце гісторыю гэта гульня для вас. Калі вы не любіце гісторыю, але любіце прымяняць сваю інтуіцыю гэта гульня таксама для вас. Сэнс гульні раскладваць падзеі ў храналагічным парадку. Усе гульцы раскладваюць агульную лінію часа і нейдзе на інтуітыўным узроўні (калі не ведаеце дакладна) ставяць сваю картку правільна паміж выстаўленымі ўжо падзеямі. Пытанні сустракаюцца розныя і калі было першае пераліванне крыві, і калі з'явіліся першыя археолагі, і калі было праведзена першая аперацыя, і калі з'явілася радыё. Напачатку гульні праблем з раскладкай не ўзнікае, але з кожным крокам лінія часу становіцца ўсё больш шчыльнай і дакладнай, і ўціснуцца ў часовую адлегласць становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Выдадзена некалькі тэматычных гульняў з гэтай серыі – "Выбранае", "Навука і вынаходніцтва", "Гісторыя". Гуляцца з дзецьмі цікава, бо падчас гульні яны яшчэ і запамінаюць, калі адбылася тая, ці іншая падзея.
Гульня на 2–8 чалавек, 8+.

Чужая планета

Вы касманаўты, якія засталіся на чужой планеце і павінны выжыць да таго як за вамі вернецца выратоўчая капсула. Адзін з гульцоў будзе граць на баку планеты і карткамі дзеяння прымушаць усіх астатніх усё больш і больш затрымацца. А кампанія астранаўтаў павінна аб'яднацца і паспрабаваць вырвацца з атрутных пастак Чужой планеты. Наколькі паспяхова выбрана камандная стратэгія пакажыць толькі фінал. Гульня проста супер. Набываем і гуляемся.
Гульня на 2–7 чалавек, 10+.

Кодовыя имена


Гэта настолка ўваходзіць у ТОП самых цікавых гульняў для кампаній і вечарын. Сэнс гульні – раскрыць наводзячымі пытаннямі як мага больш картак, але трэба раскрыць толькі свае карткі, абмінаючы карткі супернікаў і карткі правала гульні.
Гульня на 2–12 чалавек, 10+.

Эпичные Схватки Боевых Магов: Месиво На Грибучем Болоте


На ўсіх гульнях гэтай серыі стаіць абмежаванне 18+. І пытанне не ў гульне, яна як раз такі не ўяўляе з сябе нічога жудаснага, пытанне да словаў, якія напісаны на картках, бо іх трэба вымаўляць у асаблівай паслядоўнасці. А хто заблытаецца, ці памыліцца ў вымаўленні заклёна, таму налічваюцца штрафныя балы. А словы непрыемненькія і не для дзіцячых вушэй. Адзін "Жопаагнедышашчы перевёртыш" чаго варты. І такіх картак шмат, можна сказаць усе. Таму... 18+ наўрацці, дзеці зараз раннія дзякуючы фільмам, а вось 13+ я б паставіла. А так, гульня даволі цікавая. Сэнс яе ў тым, каб скласці заклён больш мацнейшы па балам, па памеру, па моцнасці чым у суперніка. Бо пачынае вымаўляць праклён і нанасіць пашкоджанне супернікам той маг у каго большая колькасць картак задзейнічана ў раскладцы. А калі ён прыкладзе намаганні, то супернік можа нават і не дажыць да свайго кроку ў гульне. Гуляцца цікава і смешна. Пытанне да гульні толькі з-за словаў.
Гульня на 2–6 чалавек, 18+.

Мистер Джек


А вось гэта гульня ў нашай сям'е прыхавана якраз на той выпадак калі толькі два чалавекі хочуць згуляць, а ўсе адмаўляюцца. Містар Джэк разлічана толькі на дзьвух гульцоў. Адзін збягае, другі ловіць. Сваеасаблівая гульня ў шахматы, са сваёй стратэгіяй і логікай. Адзін гуляе на баку паліцэйскіх, другі на баку злодзея Джэка. Задача ў Джэка збегчы за межы горада пакуль у Лондане ноч і гараць ліхтары. Задача паліцэйскага знайсці Джэка, які можа прымаць розныя выгляды. Бо каб заблытаць паліцэйкіх той хто іграе за Джэка ходзіць усімі героямі гульні.
Гульня на 2 чалавека, 8+.

Данетки


У мінулым аглядзе я распавядала пра гульню Шэрлак Холмс, дзе трэба разгадваць злачынствы. У "Данетках" сістэма такая ж. Задаецца пытанне і пачынаюцца ліцца разнайстайныя версіі. Мы гуляемся так – хто адгадаў, таму і картка, а напрыканцы гульні падсумоўваем колькасць разгаданых злачынстваў. Гуляцца можна з вядучым, а можна паступова па колу пускаць карткі, такім чынам вядучым будзе кожны ўдзельнік. Гульня на адзін раз, як для малой так і для вялікай кампаніі, таму такія гульні варта набываць на Куфары за палову кошту, ці браць у сяброў. Існуе шмат відаў гэтай гульні, яны розняцца ўзростам, колькасцю карт, а таксама тэматыкай. Таму проста выбіраеце якая тэма вам больш цікава для разгадвання і набываеце. А калі ў вас некалькі калод "Данетак" то і гуляцца можна з большай колькасцю ўдзельнікаў.
Гульня на 2–8 чалавек, 6+, 8+, 10+, 12+.

Трубиринт

Дынамічная гульня ў якой вы павінны за вызначаны час скласці як мага больш тайлаў, якія звяжуць трубы паміж сабой. У каго атрымалася задзейнічаць большую колькасць, той і перамог. Дзіцячая гульня, якая наўрацці падыйдзе для дарослай кампаніі.
Гульня на 1–6 чалавек, 8+.

І сярод нашай кампаніі застаецца ў фаварытах гульня Імаджынарыўм, якая ўжо абрасла ў нас рознымі цікавымі дадаткамі.


А вы гуляеце ў настолкі? Якія?
Tags: Пахвалялася ліса
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments