AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

КВЭСТ гульні

Ці гуляеце вы ў квэсты? А вашы дзеці?

Калі дзеці былі зусім малыя, народзіны іх адзначаліся дома са сваякамі. Але з цягам часу іх жаданні змяніліся і адпаведна змяніўся і фармат святаў. Мы з дзіцячай кампаніяй прайшлі праз МакДональдсы, дзіцячыя лабірынты, боўлінгі, скаладромы, батуты і апошнія гады 4 дзеці ходзяць на квэсты. А з-за таго, што квэсты на народзіны замаўляем не толькі мы, то і сетка наведаных імі цікавых мозганапрагаў даволі грунтоўная.



Але некалькі месяцаў таму, мы адкрылі для сябе хатнія квэсты. Пакуль пройдзена толькі 2, і яшчэ адзін чакае натхнення і кампаніі.


EXIT-квэст гульні выйшлі ў 2016 годзе ў кампаніі КOSMOS, якая працуе ў Нямеччыне з 1822 года і спачатку выдавала кнігі маладых прагрэсіўных аўтараў як выдавецтва Franckh. Напрыканцы ХІХ стагоддзя яна пачала выдаваць і навукова-папулярную літаратуру. З 1920-х гадоў свет пабачылі экспераменальныя наборы для юных вучоных. У гэтыя ж часы адбылося перйменаванне кампаніі ў Franckh-Kosmos. Падчас Другой сусветнай вайны кампанія моцна занядбала і здолела аднавіць працу толькі ў 1950-я гады. З ростам цікавасці да настольных гульняў Franckh-Kosmos адкрыла і такі накірунак дзейнасці, але зорны час яе настаў пасля выхаду культавай гульні «Каланізатары» у 1995 годзе. У 2016 годзе Franckh-Kosmos пачала выпускаць гульні на аснове квэстаў. За часы існавання гэтай лінейкі гульняў было выдадзена 10 настолак. Некаторыя з іх ужо перавыдадзены кампаніяй «Звязда» на рускую мову.

Exit: квест – Заброшены дом
Exit: квест – Гробница фараона
Exit: квест – Секретная лабаратория
Exit: квест – Полярная станция
Exit: квест – Таинственный замок

Чакаецца;
Exit: The Game – The Forgotten Island



У 2019 годзе «Звязда» плануе перавыдаць у перакладзе квэсты, якія Franckh-Kosmos выпусціла ў 2018 годзе:
Exit: The Game – Dead Man on the Orient Express
Exit: The Game – The Sunken Treasure
Exit: The Game – The Sinister Mansion
Exit: The Game – The Mysterious Museum

Гульні EXIT-квэст, гэта квэсты якія можна праходзіць не выходзячы з хаты. Настолка мае сюжэт, па якому ўдзельнікі квэста павінны паслядоўна ісці. Не трэба казаць, што гуляецца такая настолка толькі адзін раз. Вытворцы прапаноўваюць вам маляваць, рэзаць, ірваць карты і буклет, але толькі ад вас залежыць, будзеце вы гэта рабіць ці не. Мы, напрыклад, настолкі не крамсаем, а пасля даем магчымасць пагуляцца сваякам і сябрам. Некаторыя прадаюць свае пройдзеныя квэсты за палову кошта, але я пакуль вырашыла прыхаваць іх. А раптам праз некалькі год пытанні і праходжанне забудзецца і мы здолеем згуляцца яшчэ раз ужо з іншымі кампаніямі.

Калі не гуляліся ў такія квэсты, то раю пачынаць з самага першага, які быў выдадзены кампаніяй.

EXIT-квэст: Закінуты дом.
Вандроўнікі спыняюцца на начоўку ў закінутай сядзібе і падчас ночы ім трэба разгадаць загадкі, якія падкідвае сядзіба.



EXIT-квэст: Скляпенне фараона.
На гэты раз вам прапаноўваюць разгадаць тайны і адказаць на пытанні, якія падкідвае вам містычны фараон.



P.S. Не звяртайце ўвагу на колькасць гульцоў у квэст, бо арыгінальныя версіі прапаноўваюць колькасць удзельнікаў ад 1 да 4. І толькі ў рускім перакладзе некаторыя гульні вырашылі пашырыць да 6 гульцоў. Па свайму вопыту скажу, што для дарослай кампаніі аптымальны варыянт гульні ўсё ж такі 4 удзельніка. Калі ж вамі гуляюцца дзеці, то і памер удзельнікаў дапушчальна павялічыць да 6, бо гэта не адаб'ецца на якасці ўдзела кожнага. Але калі 6 дарослых удзельнікаў, то рыхтуйцеся да таго, што хтосьці будзе проста назіраць за ходам разваг іншых.
Tags: Пахвалялася ліса
Subscribe

  • Чароўны Нясвіж

    Станаўлюся прыхільніцай апошніх прац рэжысёра Аляксея Раковіча. NIASVIZH. The Residence of The Radzivils - lyrical version [НЯСВІЖ - лірычная…

  • БЕЛАРУСКІЯ СТРАВЫ

    Толькі сёння патрапіла на цудоўную серыю - ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ СТРАЎНІ, якая складаецца з чатырох фільмаў. Фільм першы. Мясныя прысмакі.…

  • Безумцы, Mad Men

    Апошнія часы знайшлі для сябе новы серыял "Вар'яты" (Безумцы, Mad Men, ЗША, 2007-...). Пачынаецца серыял з перыяда канца 50-х гадоў у ЗША. І…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments