AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

РАКАВІЧЫ (Гомельская вобласць)

У 2014 годзе, да 70-годдзя вызвалення Беларусі, недалёка ад вёскі Ракавічы (Светлагорскі раён) быў адчынены помнік вызваленчай аперацыі "Баграціён".





З падручнікаў усе ведаюць, што аперацыя "Баграціён" стала адной з самых масштабных і паспяховых кампаній падчас Другой сусветнай вайны. У перыяд наступу, які быў здзейснены савецкімі войскамі, утварыўся 900 кіламетровы прарыў паміж моцнымі нямецкімі арміямі "Поўнач" і "Поўдзень". Каб закрыць яго, нямецкае камандаванне адцягнула свае сілы з Прыбалтыкі і Украіны, гэта дало магчымасць на наступ савецкай арміі па ўсіх накірунках. "З беларускіх балот пачалося наступленне на Берлін", гэту фразу пастаянна ўжываюць савецкія даследчыкі вайны 1941-45 гадоў, бо менавіта дзякуючы прарыву склаліся ўсе пасылы да вызвалення не толькі Беларусі, але і іншых краін Еўропы.

Манумент вышынёй 7 м размясціўся ля дарогі Р31 паміж вёскамі Селішча і Дуброва, у 15 км ад вёскі Парычы. У часы вайны, тут знаходзілася непрахадзімае балота Брыдскі Мох, зараз роўнае поле.

Са школы мы ведаем, што Беларусь вызвалялі 4 франты – 1-шы Прыбалтыйскі, 1-шы, 2-і, 3-і Беларускія. Кіравалі імі на моман аперацыі адпаведна Баграмян, Ракасоўскі, Захараў і Чарняхоўскі. На маю думку менавіта іх і варта было б паставіць на такі сімвалічны помнік, але аўтар скульптуры В.Кандраценка вырашыў узяць за вобраз іншых людзей. На помніку знаходзяцца стратэгі аперацыі Жукаў і Ракасоўскі, а таксама камандуючы 65-й арміі Батаў і камандзін 1-га Данскога корпуса Паноў, якія вялі баі менавіта пад Парычамі. Відавочна, гэта звужае гістарычнае значэнне помніка з рэспубліканскага да мясцовага ўзроўню.

За спінамі кіраўніцтва на помніку можна пабачыць таксама вобразы ўдзельнікаў вызваленчай аперацыі – салдаты, партызаны і маракі Дняпроўскай флаціліі.



Дзве стралы на помніку сімвалізуюць два моцных удара падчас аперацыі "Баграціён". На стрэлах размешчаны назвы гарадоў вызваленых падчас наступу.

Праз год, у 2015 годзе, побач з манументам з'явіліся і іншыя часткі комплекса – музей-зямлянка, бліндаж с акопамі, некалькі адзінак тэхнікі і гарматы.









Музей хутчэй нагадвае па ўзроўню школьны музей, чым асобна значымы аб'ект. Яго можна ахарактарызаваць, як музей мясцовага прызначэння, а не рэспубліканскага. Тут вы не знойдзеце ўнікальных заляў, вы не знойдзеце сапраўды арыгінальных цікавых экспанатаў. Фуражкі, халаты, зброўя не надаюць таго ўяўляння і ўражання, што хочуць бачыць перад вачыма жыхары ХХІ стагоддзя. У краіне, дзе масава прапагандуецца культ перамогі, можна было усё ж такі зрабіць выставачную пляцоўку куды больш інтэрактыўнай і прыцягальнай для сучасных наведвальнікаў. Пакуль мы бачым перад сабой падыход да музейных экспанатаў узроўня савецкага перыяду – стэнды, стэнды, вітрыны са шклом.









Помнік, быў адкрыты на сродкі "саюзнай дзяржавы", прымусовыя дабраахвотныя адлічэнні працоўных калектываў Гомельскай вобласці і прыватныя ахвяраванні.



ЦІКАВА:

Аперацыя "Баграціён" праводзілася з 23 чэрвеня да 29 жніўня 1944 года.

З абодвух бакоў у аперацыі ўдзельнічала 4 міліёна чалавек, 65 тыс. зброі і мінамётаў, больш за 7500 танкаў і 7100 самалётаў.

Працягласць фронта была 1100 км.

Чалавечыя ахвяры з боку немцакага боку было 381 тысяча, з боку саветаў 180 тысяч забітых.

Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гомельская вобласць, Светлагорскі раён
Subscribe

  • Самы забыты мэр Мінска

    Была проста ў шоку сёння, калі пабачыла, што маю запіс пра мэра Мінска Караля Чапскага заблакавалі. Таму, пакуль не высветлю ў чым справа, вырашыла…

  • ДУБРАВА (Мінская вобласць)

    Існаванне вёскі Дубрава, Маладзечанскага раёна, гісторыкі адносяць аж да VII стагоддзя да н. э. калі на мясцовых землях жылі яшчэ балцкія плямёны.…

  • Род Манюшка

    Некалькі тыдняў таму з'явілася цудоўная ініцыятыва salasz па збору подпісаў за ўстаноўку помніка Станіславу Манюшке ў Мінску…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments