AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ВІДЗЫ (Віцебская вобласць)

Мястэчка Відзы, Браслаўскага раёна вядома ў гісторыі Беларусі з XV стагоддзя, калі вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аддаў землі братам Доўгірду і Нарушу.

Нарушэвічы, Гаштальды, Пацы, Зяновічы, Ваўжэцкія, Мінейка валодамі Віздамі напрацягу гісторыі існавання. Амаль адразу пасля атрымання земляў Даўгірд і Наруш запрасілі на свае землі каталіцкіх прапаведнікаў. Першы касцёл бернардзінцаў, а пры ім і шпіталь з'явіўся ў вёсцы ў 1481 годзе.



Дзякуючы намаганням уладароў навакольных зямель і каталіцкім ордэнам, якія размяшчаліся ў Відзах, мястэчка павялічвалася і змяняла статус. У 1793 годзе сойм Рэчы Паспалітай ухваліў перанос сеймікавання з Браслава ў Відзы. Гэта азначала, што разам з сеймікам у Відзы пераехалі судовыя ўстановы і архіў, а пасля пажару 1794 года ў Браславе мястэчка становіцца і цэнтрам Браслаўскага павета. Але трэба сказаць, што як атрымалі Відзы свой статус праз полымя, так праз агонь яго і згубілі. Бо ў 1835 годзе, пасля істотнага пажару павет быў перанесены з Відзаў у Езяросы, які пазней перайменавалі ў Новааляскандраўск.





Што ўплывае на развіццё населенага пункта на працягу гісторыі? Да вельмі шмат чаго, бо ніколі не ведаеш, што падштухне да развіцця, ці паштовы трак, ці чыначная станцыя, завод ці вучэльня. Відзам пашансціла, што нават пасля пераносу цэнтра павета, яны заставаліся мястэчкам праз які праходзіў тракт Дзвінск – Вільня. Менавіта ён надаваў магчымасці для хуткага росту Відзаў. На 1860 год у мястэчку знахозяцца: касцёл, капліца, сінагога, 5 габрэйскіх малітоўных дамоў, мячэць, гарадская дума, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, паштовая станцыя і аптэка. Акрамя гэтага, тры разы на год Відзы напаўняла вялікая колькасць наведвальнікаў, бо ў мястэчку праводзіліся вялікія кірмашы. Найбольш вядомыя з іх былі конскі і гусіны. Каб вы адчулі аб'ём продажаў, то скажу, што штогод у Відзах прадавалі да 100 тыс.гусей.





Калі б вы былі вандроўнікам XVІІІ стагоддзя, і сказалі што едзеце ў Відзы, то вас бы папрасілі ўдакладніць, пра якія Відзы вы кажыце. У наваколлі, дзякуючы буйному мястэчку Відзаў існавала некалькі. Відзы-Лаўчынскія існуюць і сёння, там захавалася сядзіба і парк канца ХVIII ст.. Відзы Альбрэхтаўскія, былі перайменаваны ў вёску Рэгуляры (ад канонікаў-рэгулярных якім яны належылі), а яшчэ праз некаторы час і сама вёска Рэгуляры перастала існаваць. Двор Відзы, з'яўляўся ўладаннем віленскіх біскупаў, з цягам часу быў перайменаваны ў вёску Падварынку.



Турыстычная кропка для сучасных беларусаў у Відзах гэта касцёл Прасвятой Троіцы. Ён быў пабудаваны ў 1914 годзе. Вядома гэта не першы каталіцкі храм які існаваў у мястэчку. Як ужо казалася вышэй, першы касцёл з'явіўся тут у 1481 годзе. Бернардзінцы, дамініканцы, езуіты, канонікі-рэгулярныя і канонікі-лютэранскія неслі слова Божае ў наваколлі на працягу пяці стагоддзяў. Яны не толькі прапаведвалі ў касцёлах, якія існавалі раней, але стварылі і ўтрымлівалі школы, шпіталі, аптэкі. (Больш падрабязна пра ордэны якія існавалі на Беларусі можна пачытаць тут https://azarkinm.livejournal.com/176785.html)

Адным галоўным мінусам старых касцёлаў было тое, што яны ўсе былі драўляныя. Таму новы храм будавалі з камня. Працы пачаліся ў 1909 годзе. Значную частку з ахвяраванняў прадаставіла Наўляна Мітаслаўская, што вядома паскорыла будаўніцтва. Прыгожы нэагатычны касцёл з чырвонай цэглы адчыніў свае дзверы для прыхаджан у 1914 годзе. Вышыня касцёла 56 метраў ці 76 ніхто дакладна сказаць не можа, а гэта невызначанасць дае яму магчымасць дзяліць першынства з Гервяцкім касцёлам, які вышынёй 61 м.



Кажуць, што прыцяснёныя царскай уладай пасля паўстання 1863 года каталікі, як толькі атрымалі дазвол на будаўніцтва новых храмаў, менавіта нэаготыку выбралі як асноўны стыль. Бо вострыя вежы нэаготыкі нібыта цягнуцца ў аблокі і з'яўляюцца добрым арыенцірам для наваколля.



Прыгожы касцёл, з цяжкай гісторыяй, трагічнасць якога можна распавесці наступным абзацам.

Пабудаваны ў 1914 годзе. Пашкоджаны ў 1915 годзе ў часы Першай сусветнай вайны. Адноўлены ў 1920-я гады. У 1936 зачынены. У 1943 спалены. Пасля Другой сусветнай вайны адноўлены. У 1948 зачынены і ператвораны ў склад. У 1960-я адчынены як спартовая заля, майстэрня і цір. У 1989 вернуты вернікам.





Пасля Першай сусветнай вайны з'явіліся на касцёльных сценах і снарады, як напамін пра цяжкасці лёсу і стойкасць веры. Абыйдзіце касцёл, вы абавязкова знойдзіце 2 снарады і шмат выбаін на прыгожых чырвоных сценах.



Вядома ўсе гэтыя гістарычныя і жыццёвыя віхуры не паўплывалі на яго сучасны выгляд. Сёння відзаўская прыгажуня з'яўляецца адной з самых прыгожых каталіцкіх касцёлаў Беларусі.







Будзеце летам, вясной ці восенню ў Відзах, то не спяшайцеся. Абыйдзіце касцёла і атрымайце асалоду ад цішыні і размеранасці. Тут як і каля ўсіх каталіцкіх храмах намаганнямі прыхаджан і пастара ўпарадкавана навакольная прастора, размешчана дзіцячая пляцоўка, зроблена кальварыя. Тут сапраўды лёгка думаць пра вечнасць і марыць пра будучыню.









Распавядаючы пра мястэчка, немагчыма не закрануць імёны, якія пакінулі след у гісторыі Відзаў.

Тамаш Ваўжэцкі, пераемнік Тадэвуша Касцюшкі на пасадзе галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі паўстання 1794 года. Уладар Відзаў. За свае сродкі ўзброіў паўстанцкі атрад. Тут, недалёка ад свайго маёнтка, у 1816 годзе знайшоў свой апошні спачын.

Іахіма Мюрат, напалеонаўскі маршал, у ліпені 1812 года падчас размяшчэння ў Відзах французскай арміі меў тут кватэру.

Аляксандр І, рускі імператар, у ліпені 1812 года на суткі спыняўся ў Відзах.

Барклай дэ Толі, камандуючы 1-й арміяй, размясціў у Відзах сваю стаўку напачатку вайны 1812 года.

Адам Міцкевіч, гасцяваў у свайго дзядзькі ў Відзах падчас вучобы ў Віленскім універсітэце.

Касцёл гэта дамінанта, якая цягне да сябе турыстаў. Але гэта не адзінае, што можна знайсьці ў мястэчку.

Стараабрадчацкая Успенская царква (1910 год)

фота з globus.tut.by

Царква св.Мікалая (2000)


Капліца ля былога хутара Ліпалаты






Млын (канец ХІХ ст)

фота з globus.tut.by

Магіла Тамаша Ваўжэцкага

фота з globus.tut.by


фота з globus.tut.by

Могілкі габрэйскія, стараабрадскія, татарскія

Нават калі вы не планавалі наведаць Відзы ў бягучым годзе, заплануйце вандроўку. У бліжэйшы час я абавязкова падкіну яшчэ некалькі мясцінаў з наваколля.


Крыніцы: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, А.М.Кулагін "Эклектыка".
Tags: Браслаўскі раён, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Ваўжэцкі, Віцебская вобласць, Гаштальд, Зяновіч, Мінейка, Нарушэвіч, Пац
Subscribe

  • КВЭСТ гульні

    Ці гуляеце вы ў квэсты? А вашы дзеці? Калі дзеці былі зусім малыя, народзіны іх адзначаліся дома са сваякамі. Але з цягам часу іх жаданні змяніліся…

  • А вы гуляеце ў настолкі? (частка 2)

    З мінулага майго расповяда пра настолкі прайшло два гады (спасылка на мінулы агляд https://azarkinm.livejournal.com/174367.html ) і вядома за гэты…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

  • КВЭСТ гульні

    Ці гуляеце вы ў квэсты? А вашы дзеці? Калі дзеці былі зусім малыя, народзіны іх адзначаліся дома са сваякамі. Але з цягам часу іх жаданні змяніліся…

  • А вы гуляеце ў настолкі? (частка 2)

    З мінулага майго расповяда пра настолкі прайшло два гады (спасылка на мінулы агляд https://azarkinm.livejournal.com/174367.html ) і вядома за гэты…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…