AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Выстава "Сальвадор Далі". МАСТАЦКІ МУЗЕЙ (Мінск)



З 16 сакавіка і да 30 чэрвеня ў Мінску, у Мастацкім музеі працуе выстава "Сальвадор Далі". На ёй прадстаўлены скульптура, графіка, ювелірныя вырабы знакамітага творца.














На выставе таксама можна паслухаць лекцыю пра творчасць Далі, якая для наведвальнікаў дэманструецца бесперапынна па тэлевізары. І чытайце, чытайце калі ласка ўсе-ўсе прамовы арганізатараў да выставы, яны для таго і пішуцца, каб вы зразумелі сэнс таго ці іншага значэння, якое надаваў мастак вобразам. Таму, нават калі вы нічога не вадаеце пра знакамітага мастака, то пасля мастацкага музея вы выйдзеце ўсё ж такі з пэўнымі ведамі пра творчасць Сальвадора Далі.

Сярод знаёмых, якія наведалі выставу, адназначнага меркавання пра графіку Далі цяжка знасці. Адныя ў захапленні, іншым проста падабаецца, ёсць тыя, хто кажа, што не разумее графіку, але што дакладна выклікае сярод наведвальнікаў цікавасць, то гэта скульптура і ювелірнае мастацтва гішпанца. Але нягледзячы на ваша стаўленне да творчасці Далі на яго варта схадзіць у музей, бо Далі ж гэта Далі. Тым больш, што графіка розных перыядаў жыцця мастака, ужо некалькі разоў прыязджала да нас у краіну, а вось з'яўленне скульптур я не памятаю.


Больш пра выставу можна даведацца на сайце музея https://www.artmuseum.by/ru/vyst/tek/mezhdunarodnyij-vyistavochnyij-proekt-%C2%ABsalvador-dali%C2%BB.html

Выстава рэкамендавана для наведвання з 16 год, але калі ў вас ёсць дзеці, і яны не будуць тыкаць пальцам на аголеныя вобразы Сальвадора, то чаму б і не далучыць да выставы дзяцей :-).

Tags: Музей
Subscribe

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Бэзавае воблака водару ў Батанічным садзе Мінска

    Калі вам падабаецца водар бэзу, то раю паспець у гэтыя выходныя атрымаць асалоду ад шпацыру па Батанічнаму саду Мінска. Знайсці разнакаляровы…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments