AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Выстава "1919: Беларуская рэспубліка". ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ (Мінск)

У мінулым годзе гістарычны музей праводзіў выставу прысвечаную 100-годдзю БНР. Сёлета супрацоўнікі прадаставілі для наведвальнікаў выставу з нагоды 100-годдзя БССР. Гэтыя дзве выставы якія фактычна звязаныя адна з адной. Яны паказваюць, што каб не было БНР у 1918 годзе, то не было б і БССР у 1919-м.



Выстава настолькі цудоўная, што я рэкамендую дакладна схадзіць на яе ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй краіны.

Гэта выстава не ода савецкай рэспубліцы, яна хутчэй одай БНР.







Сучасны падыход да выставы арганізатараў - гістарычныя коміксы, інсталяцыі, фотазона і вядома традыцыйныя стэнды - прыцягвае не толькі дарослых гледачоў, але і падлеткаў, якім наведванне музея даволі часта падаецца сумным.





Мае дзеці апошнім часам выбарачна наведваюць выставы. Але вось выстава ў гістарычным музеі на дзіва ім спадабалася. Хаця... ўсё ж такі вядома шмат чаго залежыць ад стаўлення дарослых і іх інтарэса да экспазіцы.



Спяшайцеся, бо выстава "1919: Беларуская рэспубліка" будзе працаваць да 12 траўня 2019 года. Больш пра яе можна даведацца на сайце музея http://histmuseum.by/ru/news/1939/


А вось спасылка на мінулагоднюю выставу прысвечаную 100-годдзю БНР https://azarkinm.livejournal.com/182370.html

Tags: Музей
Subscribe

  • АДКАЗЫ на гульню

    Хто хоча праверыць сябе? 1. Тарнава. Рэшткі вятрака ў былым маёнку графа Маўроса. 2. Залессе. Адноўлены палац Агінскіх. 3. Наваспаск. Рэшткі…

  • Пагуляем?

    Хто хоча праверыць сябе? Адказы выстаўлю пазней.

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment