AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

МУЗЕЙНЫЯ вандроўкі (Мінск)

Нас чакаюць вялікія травеньскія выходныя і калі кагосьці спыняе каб паехаць у вандроўку дождж і халоднае надвор'е то магу параіць адзін дзень выходных аддаць на пазнавальны паход па музеях Мінска.



Мастацкі музей. Выстава «Сальвадор Далі».
https://azarkinm.livejournal.com/187424.html


Гістарычны музей. Выстава «1919: Беларуская рэспубліка».
https://azarkinm.livejournal.com/187652.html


Музей 1-га з'езда РСДРП. Выстава «Таямнічы свет пад мікраскопам».
https://azarkinm.livejournal.com/187949.html


Падкіну вам яшчэ пару анонсаў, на якія мы яшчэ не хадзілі, але плануем схадзіць. Можа і вас зацікавіць некаторыя з іх.

Гістарычны музей. Выстава «STEEL, WOOD & BONE».
http://histmuseum.by/ru/news/1993/
Аўтар ужо 15 год займаецца разбой па дрэву і па майстэрску выразае гатычныя вобразы нашых сучаснікаў і надае ім таямнічасць. Мы больш звыкліся бачыць у парках грубыя формы драўляных вобразаў, тут жа прадстаўлена крапатлівая і мастацкая праца.


Гасцёўня Уладзіслава Галубка. Выстава «ROBO ART».
http://histmuseum.by/ru/news/2007/
А вы былі ў музеі актора і рэжысёра Уладзіміра Галубка? Таго, хто фактычна зрабіў сучасны беларускі тэатр? Мы – не былі. Відаць адміністрацыя вырашыла, што такіх як мы большасць і вырашыла людзей зазываць да сябе не толькі традыцыйнай выставай. На гэты раз у музеі прапаноўваюць паглядзець выставу дзе прадстаўлены мадэлі робатаў розных памераў. Аўтарам з'яўляецца Аляксандр Гадун, які працуе выкладчыкам кафедры архітэктурнага праектавання Брэсцкага ўніверсітэта. А матэрыялам Аляксандра з'яўляецца састарэлая пабытовая тэхніка, нават не верыцца, што некаторыя мадэлі могуць яшчэ і рухацца.


LIBRA. Выстава «Эндзі Уорхал. Шаўкаграфія».
https://libra-gallery.by/vystavka-endi-uorxol-vymirayushhie-vidy-i-animal-stories-sergeya-bondarenko-i-anny-silivonchik/
Знакаміты Эндзі Уорхал прыехаў і ў Мінск. Не ведаеце хто гэта? Не ведаеце яго творы? Не веру! Вам проста трэба ўвесці ў нэце гэта імя і зразумець, што вы бачылі ўжо яго карціны. Вы бачылі іх у часопісах, і ў газетах, ды і ў розных перадачах таксама. Але зараз іх можна паглядзець у рэальнасці ў Мінску.
Асаблівасць гэтай выставы ў тым, што пры наведванні Уорхала вам даецца 20% зніжкі на квіткі выставы Далі ў мастацкім музеі і наадварот. Так як мы ўжо схадзілі на Далі, то зараз на чарзе ў нас Уорхал.


Галерэя М.Савіцкага. Выстава «Еўрапейскае баявое мастацтва».
http://minskmuseum.by/afisha
Вам падабаецца фехтаванне? Вы любіце эпоху Д'Артаньяна? То відаць гэта выстава якраз для вас. Прачытайце па спасылцы інфармацыю, можа і яна вас зацікавіць.


Некаторыя выставы будуць працаваць яшчэ доўга, некаторыя хутка скончацца, так што, вырашайце на якія вы хочаце схадзіць, а на якія не. Мы відаць наведаем увесь спіс анансаваных. :-)
Tags: Музей
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment