AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй містычнасцю, нетрадыцянасцю і магічнасцю (https://azarkinm.livejournal.com/189174.html). Другое – гэта мемарыял усім дзецям, якія загінулі ў нацыскіх лагерах на нашых землях. Вось таму, Красны бераг для мяне стаіць у спісе для наведвання кожнага беларуса як і Несвіж, Мір, ды Хатынь (https://azarkinm.livejournal.com/93497.html) з Дальвай (https://azarkinm.livejournal.com/93839.html) ці з Шунеўкай (https://azarkinm.livejournal.com/170332.html).



Мемарыял быў адчынены ў 2004 годзе, па праекту знакамітага архітэктара Леаніда Левіна, і размясціўся недалёка ад калгаснага яблыневага саду.


Комплекс уражвае і кранае сваёй задумай і цішынёй. На ўваходзе вас сутрэне схуднелая дзяўчынка якая сваімі схуднелымі рукамі спрабуе абараніцца ад няшчасцяў і куль адначасова. За яе спіной размешчаны каменны маўклівы клас з каменнымі белымі партамі і чорнай дошкай, на якой напісаны ліст дзяўчынкі з нямецкага лагера да таты. Кажуць, што гэта сапраўдны ліст дзяўчынкі, які знайшлі ў 1944 годзе ў Лёзна. Яна напісала яго перад тым як здзейсніць самагубства, каб не ехаць у Нямеччыну.


Магчыма яго крыху прычасалі, дадалі моцы, а можа і сапраўды дзеці вайны маглі так пісаць. Чытаеш яго, і адразу уяўляецца схуднелы дзіцячы твар, які просіць аб дапамозе і які ўжо не пабачыць цішыню і спевы птушак у лесе.


На белым карабліку, які ўмеюць рабіць з паперы ўсе дзеці, напісаныя быццам бы ад рукі імёны 120 дзяцей. А за ім, караблём надзеі, вітражы з дзіцячых малюнкаў, пра мары і казкі, пра тое, што ўжо не спраўдзіцца.






Праз дроты лагера які быў створаны ў 1943 годзе прайшло каля 15 тыс.чалавек, з іх 12 тысяч былі дзеці да 15 гадоў. Гісторыкі сёння вядуць спрэчкі, ці былі ў лагеры закатаваныя дзеці, ці яны толькі тут утрымліваліся. Старажылы сцвярджаюць, што ў дзяцей бралі крывю, абследвалі і вывозілі ў Нямеччыну як донараў для параненых. Таксама вядома, што такім чынам былі адпраўлена больш за 2 000 дзяцей Рагачоўскага, Добрушскага і Жлобінскага раёнаў. Але ёсць звесткі і меркаванні, што ў пакоях былой сядзібы Козел-Паклеўскіх адбываўся і забор крыві "да апошняй кроплі". Па агульным падлікам, такім чынам у канцлагеры загінула 5 тыс.чалавек.


На мапе Беларусі пазначаны ўсе лагеры на нашай тэрыторыі дзе ўтрымліваліся дзеці. Сярод іх Азарычы, месца, дзе ў мужа бабулі загінула ўся сям'я - двое дзяце і першы муж. Пасля вайны яна пачынала жыццё наноў. Сказаць, што гэта страшна, значыцца нічога не сказаць. Мы не зразумеем відаць, той боль, які адчувалі, бачылі, трымалі ў сябе людзі пакалення вайны.



Але я распавядаю пра гэта месца не дзеля таго, каб аргументаваць ці абвергнуць той ці іншы бок. Я распавядаю пра месца, пра якое трэба распавядаць у школе, трэба паказваць дзецям і вазіць экскурсіі. Бо ў любым выпадку, не мае значэнне колькі менавіта тут было загублена маленькіх жыццяў, важна тое, што ўвогуле ў ХХ стагоддзі такі прэтэндэнт быў здзейснены і такіх месцаў як і ў Беларусі, так і ў Еўропе было шмат.

Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гомельская вобласць, Другая сусветная, Жлобінскі раён, мемарыял
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • ВІДЗЫ-ЛАЎЧЫНСКІЯ (Віцебская вобласць)

    Відзы-Лаўчынскія, вёска Браслаўскага раёна, якая ўзгадваецца ўпершыню ў 1586 годзе як Ловішча. Але самі землі разам з мястэчкам Відзы ўзгадваюцца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments