AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і магчымасць сэканоміць некалькі дзесяткаў кіламетраў шляху, а для мясцовых жыхароў, гэта хуткая сувязь з такімі блізкімі і адначасова далёкімі суседнімі вёскамі. З пераменным поспехам у Беларусі дзейнічае 16 паромаў (але гэта на паперы, у рэальнасці здаецца яшчэ менш) – 10 паромаў у Брэсцкай вобласці (рэкі Буг і Прыпяць), 1 паром у Віцебскай вобласці (рака Заходняя Дзвіна) і 5 паромаў у Гомельскай вобласці (рэкі Беразіна, Прыпяць, Сож, Днепр). Штогод колькасць працуючых паромаў мяняецца, адныя зачыняюцца па эканамічных пытаннях, іншыя з-за зменаў руху транспартнага патоку ў вобласці.





Асноўнымі перыядамі працы з'яўляюцца вясна-лета-восень, хаця і ў летнія перыяды могуць быць перапынкі. Перапынкі здараюцца ў першую чаргу ў засушлівыя гады, калі вады ў рэках становіцца менш і з'яўляецца вялікая верагоднасць сесьці на мель. Зразумела, што сезон адпачынку парома, а значыцца і сезонны адпачынак паромшчыкаў, гэта перыяд, калі рака пакрываецца ільдом.


Інтэнсіўнасць працы пераправы залежыць ад адлегласці паміж берагамі і магутнасці рухавікоў, якія перацягваюць трос, але ў асноўным паромы перавозіць пасажыраў і грузы раз на гадзіну.



Для мінчукоў, адзін з самых найбліжэйшых паромаў – пераправа праз Беразіну, дзе злучаюцца дзве вёскі Гомельскай вобласці – Красны бераг і Парычы.

У сярэдзіне спякотнага жнівеньскага дня мы былі адзінымі, хто здзейсніў паромную пераправу. Цішыня, сонца і медытацыя назірання за адыходзячым берагам, гэта сапраўдны рэлакс беларускай экзатычнай вандроўкі.



Пераправа заняла ў нас хвілін 20, але колькі эмоцый і ўражанняў мы атрымалі, вам проста не перадаць. )))

Вядома, не варта ехаць у Гомельскую вобласць толькі дзеля пераправы. Але калі вы ўсё ж такі вырашыце здзейнсніць пераправу праз Беразіну, то па дарозе раю абавязкова паглядзець пару запамінальных і прыгожых мясцін. Пасля іх вандроўка стане сапраўды захапляльнай.



ЖЫЛІЧЫ.





Тут месціцца палац Булгакаў, які быў падубаваны ў ХІХ ст., а зараз знаходзіцца ў стане вялай рэстаўрацыі. Нягледзячы на вонкава непрыгожы выгляд – агароджа, вялікія горы будаўнічага смецця – паглядзець тут ёсць што. У адрэстаўраванай часцы размясціўся малы музей, якія распавядае пра гісторыю палаца, яе ўладароў, і савецкі перыяд жыцця беларусаў. Але самым цікавым для вас будзе тое, што супрацоўнікі праводзяць экскурсіі ў закрытыя для звычайных турыстаў пакоі, і паказваюць наведвальнікам цудоўнейшыя столі, якія ў дадзены момант рэстаўруюцца. Менавіта яны і пакідаюць захапляльнае ўраджанне ад мясцінаў і самой экскурсіі.

КРАСНЫ БЕРАГ



Вёска цягне турыстаў двума мясцінамі, якія абавязкова трэба наведаць. Першае – палацава-сядзібны комплекс Козел-Паклеўскіх (https://azarkinm.livejournal.com/189174.html). Адрэстаўраваная сядзіба адкрыла свае дзверы ў 2014 годзе і з'яўляецца сапраўднай перлінай Гомельскай вобласці.



Другое месца – месца былога дзіцячага кацлагера падчас ІІ сусветнай вайны (https://azarkinm.livejournal.com/189234.html). У 2006 годзе тут быў адчынены мемарыял, які сваёй стрыманасцю, філасофіяй і цішынёй нікога не пакіне абыякавым. Варта, варта наведаць гэтыя мясціны ў любую пару, але лепш за ўсё вясной ці летам, калі квітнее яблыневы сад ці поле пакрываецца дзьмухаўцамі.

ПАРЫЧЫ



Гэту вёску варта наведаць толькі дзеля парома. Хаця, у Парычах захавалася некалькі будынкаў ХІХ ст. сярод іх лякарня, пастаялы двор, шэраговая забудова, моцна перабудаваная сінагога, а таксама старыя габрэйскія могілкі і новазбудаваная царква.

паміж СЕЛІШЧАМІ і ДУБРОВАЙ.



У 2014 годзе, да 70-годдзя пачатку аперацыі "Баграціён" быў адчынены музейны комплекс. Размясціўся ён ля дарогі Р31 паміж вёскамі Селішча і Дуброва ў 15 км ад вёскі Парычы. У комплекс уваходзіць некалькі адзінак тэхнікі, музей-зямлянка і помнік-манумент. (https://azarkinm.livejournal.com/185789.html)

Калі вы ведаеце дакладныя месцы дзеючых паромаў пішыце. Будзе цікава пра іх даведацца, а таксама па магчымасці праехаць на іх падчас вандровак.

Цікавы факт.
Паромы як транспарт належаць Дарожна-рамонтнаму будаўнічаму упраўленню і не маюць ніякага дачынення да рачнога транспарту краіны, хаця большасць з нас лічыць гэта рачным транспартным сродкам.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гомельская вобласць, Жлобінскі раён, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, Светлагорскі раён, паром
Subscribe

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • ВІДЗЫ-ЛАЎЧЫНСКІЯ (Віцебская вобласць)

    Відзы-Лаўчынскія, вёска Браслаўскага раёна, якая ўзгадваецца ўпершыню ў 1586 годзе як Ловішча. Але самі землі разам з мястэчкам Відзы ўзгадваюцца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments