?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мінскае гетта

Сёння незапланавана для сябе зрабілі міні экскурсію ў Мінску.

Блукаючы ціхенькімі вулачкамі ад Тэатра Музкамедыі ў бок “Кароны” выйшлі да новастворанай вуліцы Іерусалімскай, якая скажу вам шчыра даволі ўбога глядзіцца зараз. І камень, які быў перанесены з былой Іерусалімскай, робіць выгляд недарэчна кінутага ў клумбу бліжэйшага дома.




Праходзячы паркам, які ў восеньскі дні выглядаў яшчэ больш панурымі і пакінутым усімі, не разумееш, як можна амаль у цэнтры сталіцы знайсці такія богам забытыя месцы, дзе ржавыя арэлі, джып і цішыня выглядаюць як у фільме жахаў, дзе горад вымер. Менавіта праз гэты ціхі парк патрапілі да новастворанага помніку Мінскаму гетта, які быў адчынены мясцовымі ўладамі да 65-годдзя трагедыі.


Да самога помніка падыход досыць арыгінальны. Гранітны фундамент – гэта фундаментам дома ў цэнтры якога зламаныя стул і крэсла, як зламаныя лёсы, жыцці, зламаныя гады цэлага народа. Шчыра кажучы, мне помнік спадабаўся, хаця…


Хаця не абышлося і без ляпаў. Мне падаецца ў такіх месцах трэба асабліва пралічваць усё. Каб было зроблена без памылак, бо сюды будуць прыходзіць людзі, каб памянуць сваіх блізкіх. А ў нас зрабілі як заўсёды.

І так ляпы помніка.

1. Побач знаходзіцца 4 каменні на якіх на розных мовах ў бронзе вылеты словы аб тым, што гэта за месца. Але чамусьці на другім камні абсечаны словы, і з-за гэтага сказ губляе ўвесь сэнс. Ці то каменя адпаведнага не знайшлі і падумалі як заўсёды,што людзі не заўважаць, ці … нават і не ведаю як іх апраўдаць.


2. Каля першага помніка знаходзіцца груда надмагільных камянёў. Раней на месцы гэтага парка былі габрэйскія могілкі. Можа арганізатарам варта было па іншаму паказаць гэта, бо помнікі раскідвалі не немцы, а Саветы.  Менавіта пры саветах тут быў зроблены паркі і ўсе магілы зраўнавалі з зямлёй. Калі ж хацелі паказаць пакутлівасць гэтага народа, то трэба было ўзгадваць і савецкі перыяд, калі проста ганьбілі і пазбаўлялі магчымасці збірацца, размаўляць і прытрымлівацца вераспавяданне.


3. У 50 метраў ад помніка знаходзіцца былы амфітэатр… Амфітэатр на касцях, як гэта па савецкі.


Застаецца сказаць, што помнік знаходзіцца на пачатку вуліцы Сухая.

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
prosto_journal
Oct. 28th, 2008 06:01 pm (UTC)
Очень интересный рассказ. Спасибо Вам!
azarkinm
Oct. 28th, 2008 06:06 pm (UTC)
Ды няма за што. Проста пісала, што бачыла.
prosto_journal
Oct. 28th, 2008 06:08 pm (UTC)
Я тоже - что вижу - о том и пою :)
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com