April 21st, 2008

Glamur

Курсы

Пайшла на курсы манікюра. Вырашыла схадзіць навучыцца правільна сабе пазногці ўпрыгожваць. :-) Зараз робім фрэнч, абразны манікюр, еўрапейскі не абразны, а ў бліжэйшыя дні пачнем маляваць. Даволі цікава. З людзей якія прыйшлі займацца на курсы толькі я адна для сябе гэта раблю, а астатнія спадзяюцца пайсці працаваць пасля гэтага. Сумна, бо там палова з вышэйшай адукацыяй дзяўчат, нават ёсць адна настаўніца гісторыі. Вось так, парым мазгі ва ўніверы, вучымся і думаем, што будзем займацца працай, якая падабаецца, а пасля жыццё растасоўвае па свойму.