October 7th, 2008

pahonia biazhyc

Норавы нашых суседзяў

За мінулы месяц рабіла бюлетэнь і там была інфармацыя, што пад Іркуцкам мясцовыя беларусы аднавілі беларускую вёску, куды на пачатку ХІХ ст. пераехалі выхадцы з Палесся. Кажуць, што там было ўсё вельмі моцна закінута і мясцовыя жыхары ўжо і не ведалі адкуль яны родам. Прыехалі, распавялі, паказалі старыя дакументы мясцовыя беларусы і пачалі адраджаць. Як вынік у вёску зараз едуць людзі паглядзець на самабытных беларусаў, паглядзець на іх традыцыі. Але мяне ўразіў іншы факт, які быў пазначаны ў прэс-рэлізе Таварыства, што жыхары вёскі пачалі прыбіраць вуліцу каля свайго дома, што з'яўляецца традыцыйным для еўрапейскіх беларусаў. Атрымліваецца, што прыбіраць вуліцу каля дома свайго не традыцыйна для нашага ўсходняга суседа? Уражана вельмі моцна.