May 16th, 2009

Viasna

Лесапаркавая зона "Дразды"

У паркавай зоне Дразды, якая пачынаецца адразу за “залатой вёскай” на прашпекце Пераможцаў ужо больш за год ідзе рэканструкцыя. Хто быў там раней памятае некалькі відаў вадаспадаў, якія як казачны прывід паўстае ў глухім лес. Першапачаткова, здаецца гэта тэрыторыя ўпарадкоўвалася калі ў 70-я гады стваралі Драздоўскае вадасховішча, а самі вадаспады з’явіліся крыху пазней. Зараз гэта ўжо перастаў быць глухі лес, часамі не праходны бо парос увесь хмызняком. З гэтай закінутай часткі Вяснянкі зрабілі ўсё ж такі лесапаркавую зону, дзе падчас нашай сямейнай прагулкі было заўважана шмат аматараў паездзіць на роварах. Сцежкі былі заменены на плітку, хмызняк высечаны, пастаўлены лаўкі, мы знайшлі нават адну альтанку. Камусьці гэта не падабаецца, бо зараз ужо цяжка знайсці месца дзе схавацца ад міліцыянераў з адкрытым вогнішчам. Але я скажу, што мне падабаецца. Ужо становіцца не так страшна гуляць там адной з дзецьмі, ды і жадаючых пахадзіць па парку, падыхаць лясным паветрам, пасядзець на лаўцы з бутэрбродам становіцца ўсё болей. Адзінае шкада, яшчэ не ўключылі вадаспады.

(упарадкаванне сцежак)
Collapse )