March 25th, 2010

Vendi

Ноу-хаў па-беларуску

Учора муж вельмі скардзіўся на тое, што забаранілі паліць на прыпынках грамадскага транспарта. І сапраўды зрабілі гэта даволі арыгінальна. На прыпынках вісіць вось такая налепка

І прыбралі сметніцы. А вось гэта ўжо дурнота суцэльная. Выкідваюцца ж не толькі акуркі, але і смецце. Відаць, нашым прыбіральшчыкам ну зусім мала працы на вуліцах, калі мінская мэрыя вырашыла дадаць ёй яшчэ працы. Па шчырасці, я сумняюся, што людзі будуць паліць у 50 метраў ад прыпынка, каб там выкінуць бычок і бегчы на транспарт. Адсутнасць сметніц прыводзіць заўсёды да прысутнасці смецця навокал, а не да перавыхавання грамадзян.

P.S. На прыканцы 90-х была я ў Кракаве, і ён мне запомніўся менавітта як вялікая сметніца а не горад. Мабыць і там улады вырашылі такім чынам выхоўваць грамадзян. Але сметніц у цэнтры горада не было магчымасці знайсці, а я як сумленны турыст не рашалася на крокі якія рабілі ўсе мясцовыя - кідай там дзе стаіш. І сумленна пранасіла баначку з пад ёгурта ў сумке да самага вакзала.
pahonia biazhyc

Дзякуй за тое, што вы былі

А яшчэ я сёння хачу сказаць дзякуй усім тым, хто меў дачыненне да БНР. Дзякуй за тое, што вы змагаліся, што вы верылі і хацелі. Дзякуй за тое, што далі нам шанец у далёкім 1918. Мы проста абавязаны вамі ганарыцца. Амаль усе вы скончылі сваё жыццё ў замежжы і ў краіне вашай мары не далі вам жыць. Але, я веру, што з нябёсаў вы будзеце дапамагаць сваім нашчадкам і змагарам.