August 7th, 2013

leta i ja

ЧЭРВЕНЬ (Мінская вобласць)

Горад з цёплай летняй назвай знаходзіцца ў 64 км ад Мінска, і калі ваш маршрут ляжыць па Магілёўскай шашы, знайдзіце 30 хвілін каб праехаць і спыніцца ў горадзе, спадзяюся, не пашкадуеце. Сучасны Чэрвень, гэта раённы цэнтр Мінскай вобласці, абавязаны сваёй назве Саветам, якія ў 1923 годзе перайменавалі старажытны горад Ігумен. А між тым, Ігумен узгадваецца ў летапісах з 1387 года, калі Ягайла перадаў свайму брату Скіргайлу ва ўладанне горад Гумен, які месціцца на рэцэ Ігуменка. У 1430 годзе горад мяняе свайго ўладара і на 400 год пераходзіць ва ўладанне Віленскага каталіцкага епіскапства. Усе войны, якія праходзілі праз тэрыторыю нашай краіны за гэты час, краналі і Ігумен, але горад аднаўляўся.

Collapse )
leta i ja

ДОТы Беларусі

Яшчэ адна мапа якую я вырашыла замацаваць уверсе свайго ЖЖ. Неад'емная частка нашых вандровак па Беларусі - ДОТы.

Спасылка на мапу: http://goo.gl/maps/Vu4G7

https://maps.google.com/maps/ms?msid=218325185522195378793.0004c5b61ff649a03c104&msa=0&ll=53.540307,27.487793&spn=1.395512,4.22699