August 23rd, 2013

leta i ja

БЕРАЗІНО (Мінская вобласць)

Пра Беразіно я вам ужо распавядала, а дакладней пра палац, хто не чытаў тады вам спасылачка http://azarkinm.livejournal.com/111440.html. А вось гэтым разам хачу паказаць крэатыўны помнік, які знаходзіцца побач з прахадной Бярэзінскага сырадзельнага завода. Вось з такіх кароў мы і робім малако. :-) А пасля такога малака, усіх прабівае на ха-ха. :-).

Collapse )
leta i ja

БАГУШЭВІЧЫ (Мінская вобласць)

Я ведаю, што сёння пятніца, і што ў ЖЖ ужо і людзей няма, усе з'ехалі, але раптам каму мой расповяд пра цудоўны касцёл выклікае жаданне здзейсніць вандроўку на выходныя.
--------------------------------
Калі б вы патрапілі ў пачатку ХІХ ст. у гэтыя мясціны, вы б іх зусім не пазналі. Вядома, што гэта можа тычыцца шмат якіх куткоў нашай краіны, але прачытаўшы расповяд, вы зразумеешце, што я хацела сказаць. Цудоўны касцёл стал штуршком да нашай вандроўкі ў вёску Багушэвічы, Бярэзінскага раёна.

Collapse )