January 15th, 2015

leta i ja

АЛЬБЕРЦІН (Гарадзенская вобласць)

Былая назва сучаснай вёскі Альберцін – Шыдлавец. Да Першай сусветнай вайны ў палацы Шыдлаўца захоўваўся архіў дзе знаходзіліся дакументы з моманту існаванне вёскі – з сярэдзіны ХV стагоддзя, калі дачка князя Пяцігорскага прынесла Шыдлавец з пасагам Юдзіліным. Пасля вёска належыла Немірам, Сапегам, Палубінскім, Бжаставіцкім. Апошнія ў 1809 годзе прадалі Шыдлавец маршалку слонімскаму Войцэху Пуслоўскаму (1762–1833), жанатаму на дачцэ кашталяна пінскага Юзэфе Друцкай-Любецкай. Войцах пачаў будаўніцтва ў Шыдлаўцы мануфактур – суконнай, меднай і папяровай.

Collapse )