January 28th, 2015

leta i ja

НАЧА (Брэсцкая вобласць)

Ляхавіцкі раён багаты на сядзібы ХІХ стагоддзя, і Нача Брынздоўская – адна з іх. Маёнтак вядомы з XVI стагоддзя, калі належыў Неміровічам і Табаровічам. Пасля пераходзіць ва ўладанне вялікага князя літоўскага Сігізмунда Аўгуста, а праз некалькі год дорыцца князем А.Брынздзе, адсюль і характэрная назва, якая замацавалася за маёнткам. Хаця маёнтак і насіў назву сям'і, Брынздоўскія валодалі ім толькі два пакаленні. Далей Нача трапляе да Падарэўскіх, якія валодалі таксама Радванічамі і Ястрэмблем на той момант, а пасля перайшла да іезуітаў. Ордэн на тэрыторыі былога ВКЛ падтрымаў паўстанне Касцюшкі 1794 года, за што быў пазбаўлены ўсіх земляў. Нача перадаецца ва ўладанне князям Масальскім. І нарэшце-рэшт у 1798 годзе Начу набывае віцебскі ротмістр Францішак Ксаверы Чарноцкі для старэйшага сына Міхаіла, сыны якога перадавалі маёнтак у спадчыну да 1939 года.

Collapse )