June 1st, 2015

leta i ja

ШЧУЧЫН (Гарадзенская вобласць)

У 1436 годзе ўпершыню ў гісторыі ўзгадваецца мястэчка Шчучын. Першыя згадкі звязаны з існаваннем тут парафіі і касцёла Святога Якуба Апостала. Шчучынам у гістарычных вірах валодалі Кучукі, Кішкі, Радзівілы, Сіруці, Юдзілы, Давойны.

У 1576 годзе памірае апошні з прадстаўнікоў рода Давойнаў, якім належыў Шчучын. І Якуб Лімант (італьянскі род выхадцаў з Фрарэнцыі, якія перасяліліся ў Рэч Паспалітую адначасова з польскай каралевай Бонай Сфорцай) пры дапамозе фальшывага акту аб дараванні земляў выказаў правы на мястэчка. Трэба сказаць, што Ліманты былі ўдалымі фальсіфікатарамі за ўсю гісторыю існавання роду. Пакуль справы ішлі добра, пасля набыцця шчучынскай маёмасці, "чорныя справы" адкінулі, але ўнукі Якуба ўзяліся за старое. Так Ян Лімант быў спайманы на двайным закладзе Шчучына. Выкруціцца з афёры яму атрымалася толькі калі ён лёг у труну. Усе пазыкі перайшлі на старэйшага сына, але і ён неўзабаве памёр. Жонка Яна Ліманта, Ганна Палубінская, хаваючыся ад крэдытораў выходзіць другі раз замуж за Юрыя Юзафовіча-Глябіцкага (...–1718), які выкупіў усе заклады Лімантаў, а ў 1691 годзе набыў у другога сына Ганны Крыштафа Ліманта Вялікі і Малы Шчучын. Праз некаторы час Юры набыў і іншыя землі з былой спадчыны Давойнаў.

Collapse )