August 4th, 2015

leta i ja

#1 Пляжы вадасховішча ДРАЗДЫ

У мяне нарэшце пачаўся адпачынак. І надвор'е відаць за маё чаканне вырашыла парадаваць спякотай на гэтым тыдні. Таму, у планах прабегчыся па старым, а таксама новым для нас пляжам у Мінску і наваколлі. Сёння распавяду пра блізкі па дэслакацыі для нас пляж вадасховішча Дразды. У планах Мінскае мора, Цнянка (дзе ніколі не была), Чыжоўскае вадасховішча (дзе не была гадоў 20), Вяча. І можа яшчэ пашукаем цікавыя мясціны. Відавочна, што вада ўжо дзе-нідзе пакрываецца залёнай цвіллю, але для нас галоўнае сам адпачынак, а не плёсканне ў вадзе, ну і вядома магчымасць адкрыць для сябе новыя мясціны.

Пра вадасховішча Дразды я пісала не аднаразова. Да грунтоўных плюсаў адносіцца знаходжанне пляжа каля лесапаркавай зоны, якая дае магчымасць падчас спёкі адкрываць наведвальнікам новыя закуткі.

На пляжы прысутнічае прыбіральня, кран з пітной вадой, кафэ па продажы халодных напояў, дзіцячы батут і надзьмутая горка.
Collapse )