February 14th, 2017

leta i ja

Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі

Калі пісала гэты матэрыял, то ў першую чаргу хацела для сябе зразумець асаблівасці манаскіх ордэнаў і крыху даведацца пра іх гісторыю і адрозненні. Бо вандруючы па Беларусі заўсёды сутыкаешся з іх вялікай архітэктурнай спадчынай. Пра ордэны, зносіны, аддзенне, побыт манахаў можна пісаць шмат, і я ледзьве не закапалася ў стосах кніг ды артыкулаў па гэтай тэматыцы. Для мяне гэтыя веды былі вельмі карыснымі, таму, спадзяюся, могуць быць патрэбнымі і вам.
-----------------------------------


бенедыктынцы

Канец ХVІІІ ст. для нашай гісторыі быў характэрны існаваннем шматлікіх манаскіх ордэнаў. Іх вялікая колькасць рабіла рэлігійнае прадстаўніцтва ў краіне цікавым, непаўторным і стракатым. Яны валодалі землямі, людзьмі, маёнткамі, атрымлівалі прывелеі ад каралёў і князёў, будавалі на сваіх землях касцёлы і кляштары, стваралі манаскія і свецкія школы, першымі адчынялі друкарні. Кляштары розных ордэнаў у ХV-ХІХ стст. – гэта скарбонка ведаў, бо там перапісваліся і захоўваліся летапісы, ствараліся вялікія бібліятэкі, збіраліся разнастайныя гістарычныя дакументы.

Дамініканцы, базыльяне, францысканцы, брыгіткі, бенедыктынцы, аўгусцінцы, езуіты, кармеліты, картузіанцы, трынітарыі і бернардзінцы маліліся, ішлі ў паломніцтва, прымалі да сябе новых паслушэнцаў, праводзілі хрост, вянчанне, ладзілі хрэсны ход і набажэнствы па ўсёй краіне. І ва ўсіх іх была ўнікальная вопратка, характэрная толькі для гэтага ордэна.

Заплючыце вочы і ўявіце, што вы патрапілі ў Менск пачатку ХІХ ст. Каго вы там пабачыце?

Collapse )
leta i ja

Манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі. АЎГУСЦІНЦЫ

Аўгусцінцы (лац.augustiniani)

Гісторыя. Жабрацкі каталіцкі ордэн. Лічыцца, што ён быў створаны ў 391 годзе біскупам горада Гіпон (Паўночная Афрыка) Аўрэліем Аўгусцінам (354-430). На самой справе ж ён узнік у 1256 годзе пасля злучэння 4 італьянскіх аб'яднанняў манахаў-пустэльнікаў і быў зацверджаны папай рымскім пад назвай "Ордэн пустэльнікаў святога Аўгусціна". У аснову дзейнасці былі пакладзены "Правілы св.Аўгусціна", якія нібыта былі напісаны ім жа. У ХVI ст. у Еўропе аўгусцінцы падтрымалі рэфармацыйны рух, што прывяло іх да росквіту (хоць і да часовага).
Collapse )