?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

NO SMOKING








Смешна сказаць, але я пачала паліць ў 23 гады. Сідзячы ў ціхім гарадку Мэдзісан (ЗША) на сматравым аглядзе з якога бачна як два вялізарных возеры сыходзяцца і амаль даходзяць адзін да аднаго. Сідзячы ў поўнай цішы ў цэнтры горада, я зразумела, што для поўнага шчасця і адчування прыгажосці мне не хапае... цыгарэты. У ЗША гэта зараза вельмі шмат каштуе, але мяне не спыніла такая акалічнасць і ў бліжэйшым

тытунёвай краме набыла пачак Мальбара і задаволеная пакаштавала цыгарэты. Кінула паліць праз 2 гады, калі даведалася, што цяжарная, але ломка была капітальная. Часамі махаеш на ўсё рукой і думаеш, што адна цыгарэта не можа пашкодзіць, але стрымліваеш сябе, у цябе ўнутры дзіцёнак. Калі вы думаеце, што 2 гады палення цыгарэт гэта нічога, вы памыляецеся. Пры першым жа ЎЗІ, які праходзіць кожная цяжарная жанчына для выяўлення парокаў развіцця плоду, мне задалі пытанне ці палю я, а калі паліла то колькі часу прайшло. Аргумент я паліла ўсяго толькі 2 гады там не праходзіць. Размова ідзе пра тое колькі ты не паліш. Дык вось, я магу сказаць, што я не палю ўжо 5 год. Падчас дэкрэтнага не паліла прынцыпова, бо мне не падабаюцца мамкі з каляскамі і цыгарэтамі ў руках...
... І вось якая зараза. Ужо некалькі дзён, у мяне жудаснае жаданне папаліць. Мне хочацца ціха сесьць на лаўку пад восеньскімі дрэвамі, паглядзець на яшчэ крыху цёплае сонца і выпаліць цыгарэту. І сёння ідучы з крамы я вымаліла ў Пашы адну зацяжку. Ведаю, што калі вельмі хочацца, і калі складваюцца такія ўраджанні пра паленне проста трэба разбіць гэта вясёлкавае ўяўленне. Я зрабіла зацяжку...
... ЯКАЯ ГЭТА ГАДАСЦЬ!!! Людзі як вы паліце цыгарэты! У адчуванне ў роце...
... Кідайце паліць, жыццё атрымаецца яшчэ лепей без гэтай забаўкі.

Comments

( 1 comment — Leave a comment )
hmelly_sunelly
Oct. 3rd, 2007 08:34 am (UTC)
это вечная, хотел сказать "как мир", но подумала, что мир слегка постарше :), тема. Я периодически примыкаю, то к одному, то к другому лагерю, и там и там чувствую себя нормально и адекватно, разделяю прелести некурения и весёлые заморочки курильщиков :) а ещё мне подумалось, что это всего лишь одна из зависемостей, без которых человек не может жить вообще. Я вот целый год не курила, а потом вдруг страшно захотелось и я не стала себе отказывать. мне подумалась, что идеальным человеком нельзя быть - это возлагает на тебя большую ответственность и отталкивает окружающих, вот мой организм и затребовал какого-нибудь изьяна... хе-хе-хе всё сказанное выше, сказано с львиной долей цинизма
( 1 comment — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com