AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

МІРСКІ ЗАМАК І НАВАКОЛЛЕ (Гарадзенская вобласць)

На выходныя рабілі вылазку па Беларусі. Мне ўжо некалькі год хацелася дабрацца да Міра зімой, я ўяўляла Мірскі чырвоны замак на белым снезе і мне падавалася гэта простым не апісальным цудам… Але як заўсёды мары застаюцца марамі, і ў марах усё ўяўляецца куды інакш чым ў рэальнасці. Вось так і мяне напаткала расчараванне. Але пачну па парадку.



МІР

За сваё жыццё я была тут чатыры разы. Двойчы падчас студэнцтва ў 90-х, і двойчы на пачатку 2000-х. Уражанні засталіся з мінулых паездак цудоўныя, што не скажу пра апошнюю паездку.

Мір стаў “гламурненькі” як яго за ружовыя ўстаўкі назваў Паша. Гэта першае што кідаецца ў вочы, квіткі ў сам замак не дарагія, усяго 2 тыс. на дарослага, і калі вы едзеце кампаніяй то можа яшчэ на тысячу заплаціць за фатаграфаванне, т. е. праход чалавека з фотаапаратам каштуе 3000. … Але глядзець там няма чаго. Адчынена ўжо другая вежа для прагляду… але зачынілі першую, на правядзенне ў тыя пакоі святла, адпаведна, зачынены і выхад на галерэю, якая знаходзіцца з правага боку.

У другой вежы можна спусціцца ў вязніцу дзе выстаўлены на агульны агляд сціпленька кайданы, з якімі ласкава мясцовае кіраўніцтва музея дазваляе сфатаграфавацца. Што з задавальненнем зрабіў Паша, яшчэ прыгаворваючы, што пакіне мяне тут :-). Магчыма агляд кайданоў гэта кампенсацыя, за тое што ў самой вежы вы нічога не пабачыце. Там насамрэч нічога няма. Ніводнага сцелажа, плаката, ці выставы. Проста голыя сцены. Краем вуха мы даведаліся ад экскурсавода, што ў летні час тут выстаўляюцца карціны, а зараз выстаўляюцца голыя сцены.

Затое выйшаўшы з самога замка і паблукаўшы па двары Пашка разгаварыўся з мясцовымі ахоўнымі органамі, прадстаўнік якіх быў вельмі ласкавы і распавёў, што першая вежа зачынена на асвятленне, што ўжо іншыя пакоі ў заходняй часткі замка падрыхтаваныя на 100 %. Зроблена аддзелка і павешаны люстры. Там будуць праходзіць нарады і замежныя сустрэчы нашага кіраўніцтва краіны. Відаць менавіта для гэтага з паўночнай часткі замкавага ірва вырылі тунэль і зрабілі падземны гараж.



Спадзяюся, што і простых смертных будуць пускаць для агляду ў гэту частку замка. На маю памяць пакуль яшчэ ў нашай краіне няма прыватных замкаў, якія былі бы зачынены для турыстаў. Цьфу-цьфу-цьфу, каб гэты не быў першым.

Замак пакінуў на ўсіх поўнае расчараванне, бо хацелася пабачыць болей. Пры набыцці квіткоў у замак нам параілі набыць і квіткі ў каплічку, бо яна не так даўно адчынілася для наведванняў. Туды б мы пайшлі і так, але вырашылі ўсё ж такі паглядзець вядома што прадстаўляюць турыстам у Міры. Капліца-ўсыпальніца нас сустрэла поўнасцю адрэстаўраваная з выявай герба, месца для якога ў маёй памяці заўсёды заставалася адарваным кавалкам на цэгле.

Унутры праводзілася фотавыстава праваслаўных мясцінаў Беларусі. А ў сярэдзіне, алтарнай частцы знаходзіўся партрэт філарэта. Фотавыстава не пакінула ніякіх уражанняў, усё так як звычайна.

У самой капліцы павешаны новыя люстры, столя распісана і каля ўвахода стаяць новаствораныя печкі. Вось і ўсё што можна паглядзець тут. Уваход у частку дзе спяць вечным сном уладары замка зачынены на вялікі амбарны замок.
 
(над алтарнай часткай роспіс столі)
 
(люстры. нажаль тут не бачна, але на люстрах з унутрагана боку зроблены праваслаўныя крыжы)

(дарэчы вось гэтыя чырвоныя пімпачкі якія амаль упісаліся ў інэр'ер паражаапавяшчальнікі)

(адна з 4-х печак)

Распавядаць пра іншыя часткі горада, нават і няма чаго, усё знаходзіцца ў такім жа стане як і на маю студэнцкую бытнасць. Касцёл не адрэстаўраваны і канца і краю не бачна яго рэстаўрацыі, затое пафарбаваная і вышкаленая мясцовая царква. У горадзе заўважна паболела крам. А... яшчэ забылася сказаць, што справа ад замка размешчана стаянка для аўто, на якой разгарнуліся вялікія намёты з сувенірамі. Прыемна бачыць, што мы ўжо можам сустракаць турыстаў не толькі паштоўкамі з выявамі горада, але і з рознымі магніцікамі, піўнымі куфлямі, талеркамі, званочкамі і іншымі рэчамі на якіх нанесены выявы замка.

Пасля некаторых ваганняў вырашылі заехаць і ў знаходзячыйся побач Нясвіж, каб ужо расчароўвацца дык адным махам.

Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць
Subscribe

  • «Брандашмыг»

    Вы глядзелі серыял «Чорнае люстэрка»? Той якія створаны брытанцамі, дзе ў кожнай серыі свой сюжэт і розны склад актораў. Той дзе высмейваюцца…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments