?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Працягваю расповяд пра нашу вандроўку ў Мір і Нясвіж. Пра Мір ужо распавяла, вось зараз і нясвіжскія замалёўкі. Расчараваўшыся Мірам, чакалі такога ж расчаравання ад Нясвіжа. Але ведаеце, а расчаравання Нясвіжам і не было.


Касцёл як заўсёды ўражвае сваёй прыгажосцю, але здзівіла крыжу бабулька, якая там сядзела і прадавала розныя царкоўныя прылады. Я думала, што гэта толькі ў праваслаўе могуць указваць што ды як… (не хачу нікога пакрыўдзіць, я і сама праваслаўная, але ў мяне былі ў жыцці розныя выпадкі, калі мне хамавіта ўказвалі, што ды як рабіць). Дык вось гэтая жанчына не пабачыўшы як мы ўвайшлі, накінулася на нас, што трэба абавязкова хрысціцца калі ўваходзіш у любы храм (што я і зрабіла адразу пасля ўваходу, а яна і не пабачыла), але яна вырашыла яшчэ раз прачытаць нам натацыю. А пасля запатрабавала каб з Яна знялі шапку, а апранулі капяшон і толькі тады можна будзе прайсці да алтарнай частцы і пабачыць расповед пра тое як нарадзіўся Іесус. Праходзячая побач бабулька накінулася на яе і сказала “Да ты што, ў касцёле холадна, хай дзіцё ідзе не здымаючы шапку”. І сапраўды выходзячы на вуліцу мы зразумелі, як усё ж такі холадна ў касцёле, бо -5 на вуліцы нам падаліся такімі цёплымі.

Не буду ацэньваць гістарычнасць таго, што зараз адбываецца, распавяду вачыма простага чалавека, які прыехаў у Нясвіж і што пабачыў у горадзе.

Гэта дом ужо класіка, але ўсё роўна атрымоўваеш нейкае замілаванне і смех выкладваючы гэта фота. Калоны пайшлі танчыць. Дарэчы. Гэта адзінае месца стаянкі, якое можна зрабіць будучы ў Нясвіжы на машыне непадалёк ад палаца, бо агульная стаянка, якая зроблена для аўто знаходзіцца неяк недарэчна ўбаку і ад яе вельмі цяжка ісці да замка і касцёла. Так што, раю стаянку каля касцёла.

Каля палаца вядуцца працы, і даволі актыўныя, бо тэхнікі напіхана даволі шмат. Мой прыезд у Нясвіж першы пасля таго як адчынілі паўднёвую частку палаца для наведвальнікаў. Квіткі ў межах разумнага, хаця глядзець асабліва няма чаго. І ўсе экспанаты як заўсёды прадсказальна размешчаны за шклом, на стэндах. А часамі хочацца нейкай арыгінальнасці, інтэрактыўнасці і не традыцыйнага падыходу да музейнай справы. Ну няўжо няма ніякіх адукацыйных праграм па абмену вопытам для музеяведаў нашай краіны і Еўропы ці Амерыкі. Для наведвальнікаў адчынена тры залі, крыху зацікавіла першая дзе пад пірамідальным шклом размешчаны макеты двух замкаў – першы тое што будзе чакаць наведвальнікаў, а другі савецкі замак з клумбай і зоркай па сярэдзіне двара, хаця я яшчэ памятаю шмат кустоў і лавак вакол. І зацікавіла апошняя заля, дзе размяшчалася радзівілаўская бібліятэка, якая ўвайшла ў гісторыю сваёй вялікай колькасцю кніг… што ў самой зале і не бачна. А паўсюдна муляжы, муляжы, муляжы. Нават здаравенны глобус уважліва павернуты для наведвальнікаў бокам Еўропы, а на самім зямным макеце стаіць вялізная шыльдачка – “рукамі не кранаць”. Вось і ўсё што можна паглядзець у палацы. Залі для наведвання размешчаны так, што заходзіш праз адны дзверы, а выходзіш праз іншыя.

Куды больш прыемнай была вандроўка па заснежанаму парку Радзівілаў. Ён нават і зімой прыцягвае сваім велічным спакоем. У мяне было жаданне знайсці ільвоў якія размешчаны на прыстані каля вады, але прайшоўшы значны шлях, вырашылі, што лепей гэта зрабіць улетку, калі абавязкова сюды прыедзем на цэлы дзень, каб абыйсці ўсе закуточкі паркаў вакол палаца.


 
Пасля агляду парка зайшлі ў выставачную залю, ў якой ў гэтыя дні праходзіць выстава сярэднявечнай зброі.  Квіткі як і паўсюдна – 2000 тысячы для дарослых, і 3000 тысячы калі ты з фотаапаратам. Па словах мясцовага экскурсавода, для экспазіцыі адзенне старажытнага адзення  прадстаўлены касцюмы рыцарскага клуба з Жодзіна. Таксама маем мужчынам дазволілі пафатаграфавацца са шлемам і зброяй, з-за чаго абодва прыйшлі ў неапісальнае захапленне.

Мясцовы наш гід, хаця мы яе і не замаўлялі, распавяла нам і пра сам палац. А на нашы крыўды, што няма чаго глядзець там і хацелася бы болей пабачыць простых пакояў палаца, адказала, што ўсё што было ў палацы скрадзена, што вельмі моцна дабіў палац санаторый, які вельмі шмат сцен розных набудаваў і таму дакладны выгляд пакояў зрабіць не магчыма. А таксама паскардзілася, на вялікія кошты на анцікварыят. Так маленькі куфэрак з палаца Нясвіжа на аўкцыёне каштаваў 10 тыс. даляраў, а такіх грошай у музея Нясвіжскага не было, што вакол палаца ў свае часы стаяла каля 140 гармат, адна з якіх знаходзіцца ў Варшаўскім музею, і да якой нашых спецыялістаў не падпускаюць не пад якімі просьбамі і дазволамі, бо нашы хацелі даведацца склад гармат, каб зрабіць копіі і паставіць на абараняльных сценах, якія зараз будуюцца вакол палаца. А ў мяне як у вечнай аптымістцы застаецца надзея, што калісьці ўсё ж такі рэчы якія набыты ва ўласныя калекцыі могуць вярнуцца на радзіму.

А далей мы патрапілі ў адну з захаваўшыхся і адноўленых ратуш Беларусі. Колькі зараз ратуш у Беларусі можна паглядзець тут http://azarkinm.livejournal.com/13400.html Кошт квіткоў той жа што і паўсюдна – 2000 для дарослага, і 3000 для фатографа :-).

Падняўшыся па лесвіцы, нам прапанавалі апрануць на свой абутак скураныя тапкі, каб не пакінуць за сабой сляды, што даволі правільна, бо нават у нясвіжскім палацы мы тапталіся па новых залях у зімовым абутку. Музей ратушы мне спадабаўся. І нават вельмі.

Усяго падстаўлена для агляду 5 заляў – заля галавы горада, судовая, скарбніцкая, заля пасяджэнняў і заля дзе выстаўлены рэчы знойдзеныя пры раскопках у горадзе.

Першая заля дзе адбываліся пасяджэнні кіраўніцтва горада, мэбля адрэстаўраваная. Экскурсавод сказала, што вядома нічога не засталося з былога багацця, а тое што зроблена гэта вывучаліся розныя аздабленні ратуш Рэчы Паспалітай, Польшчы, вывучаліся апісанні якія былі пакінуты ў дакументах пра нясвіжскую ратушу і зроблены пад заказ. На сценах вісяць партрэты Радзівілаў.

У другой залі размешчана выстава якая тычыцца суду ў Нясвіжы. Тут знаходзіўся суддзя горада. Маска для чалавека, які займаўся вырабленнем фальшывых манет. Сякера і мяшок для пакарання і шмат іншага. Забылася сказаць, што ва ўсіх залях  на ўваходзе размешчаны маленькія стэнды з апісаннем, што гэта за заля і гісторыяй, якая тычыцца Нясвіжа.

У трэцяй залі, размешчаны вялікі макет горада (без палаца). Тут можна паглядзець і знайсці згубленую спадчыну Нясвіжа з касцёламі, калегіумам, школамі і гд. Вядома размешчаны стэнды з рэчамі гараджан. 

У залі скарбніка выявы грошаў за розныя  гістарычныя перыяды, хаця скарбнік які сядзіць за сталом не выглядае як жыхар розных стагоддзяў. Мая Веранічка, нават нехацела спачатку заходзіць туды, усё хавалася ад гэтага дзядзькі :-).

Ну і апошняя заля – гэта працоўны пакой галавы горада, дзе ён нас сустрэў стоячы каля свайго стала. Экскурсавод дазволіла дзецям нават патрымацца за руку ўладара Нясвіжа, што даволі не звыкла для музея. Ці можа на гэта паўплывала, зіма і не шматлюднасць у гэты дзень, бо мы там былі адзіныя.

А горад… гэта цудоўны горад куды сапраўды хочацца прыехаць. Узяць плед, кошак з ежай і прыехаць каб пагуляць па парках, пасядзець у іх цішы і летняй прахалодзе.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com