AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Лісы ў горадзе

Сёння бачылі жывую лісу... на волі... у Мінску... уздоўж Свіслачы... ды яшчэ на Вяснянцы. Адчуванне нечага не рэальнага, бегла сабе ганімая крумкачамі ўздоўж берага, а мы стаялі на іншым беразе ракі. А яна бегла, бегла, вядома гэты бег заняў усяго некалькі секунд, але я памятаю кожны яе скок. І фатаапарат у руках, а я настолькі загіпнатызавалася гэтай нерэальнай сітуацыяй для горада, што нават не здолела зрабіць фота. А калі ўжо апомнілася, яна мне мільганула хвастом у сухім хмызняку.


P.S. Фота вядома не маё. Эх!.. Не паспела!
Tags: Дзікія зверы, Мінск, Прыватнае
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments