?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Падчас халодных вясенніх дзён узгадваюцца былыя паездкі. Вось і зараз, сартыруючы фоткі на кампутары вырашыла напісаць усё ж такі пра тры месцы Івацэвічы–Косава–Ружаны. Менавіта такая паездка была ў мяне, і калі ёсць жадаючыя можна па такому маршруту з’ездзіць і ўкласціся ў адзін дзень вандроўкі. Пачнем з першага горада які мы наведалі – Івацэвічы.
 
Першы герб лічыцца афіцыйным, другі не афіцыйным.

Даволі стары беларускі горад, які ўзгадваецца ў 1508 годзе. У розныя гістарычныя часы належыў вядомым беларускім радам Іллінічам, Сапегам, Юдзілам, Пацамі.

Першае што мы знайшлі ў горадзе, гэта царква Дзяржаўнай іконы Божай Маці, якая пачалася будавацца ў пачатку 1990-х, пасля была закансервавана, і вось ужо была дабудавана на пачатку 2000-х. Жыхары горада з гордасцю нам распавядалі, што яны самі збіралі грошы і паступова будавалі царкву, і што нарэшце рэшт яна ўжо дзейнічае. Хаця я і праваслаўная, але вялікага захаплення ад цыбулін ніколі не атрымоўвала, таму з царквой ў гэтым горадзе скончу, дадаўшы, што кажуць што ў гэтай царкве знаходзіцца самы вялікі звон у Беларусі – 2 тоны і выліты ў 2006 годзе.

Мне было вельмі цікава знайсці ўсё ж такі Сядзібу Юдзіловічаў у горадзе, а па некаторым крыніцам праходзіла, што яшчэ маецца і палац.  Мясцовае насельніцтва адмаўлялася проста нам дапамагчы, бо пры любых узгадках Палаца, на нас выкачвалі вочы і казалі, што не ведаюць дзе гэта знаходзіцца, можа ў старой частцы горада. Дзівакі людзі гэтыя, горад сам па сабе не вялікі, і не ведаць што і дзе знаходзіцца проста сорамна. Спачатку наш позірк паў на Палац, які мог бы падыходзіць пад апісанне і ў якім зараз знаходзіцца гарадская бібліятэка. Звонку тыповая савецкая забудова, у якой проста веіць з калідораў прывідам дзядулі Леніна.

Добрая душа бібліятэкарша, накіравала нас ўсё ж такі па патрэбнаму месцу. Атрымоўваецца, што палац і сядзіба гэта адно і тое ж.

І зараз гэта частка мясцовай бальніцы, дзе знаходзіўся кардыялагічны цэнтр, але ўсё закінута і чакае рамонту, ці як апошнім часам усё ў нас робяць, руйнавання. Помнік зроблены ў класічным стылі і адносіцца да перыяда канца XVIII – пачатку XIX ст.

Па дарозе на Косава знаходзіцца помнік, які ў 2005 годзе ЮНЭСКА занёс ў спіс помнікаў сусветнай спадчыны – Дугі Струвэ.

Дугі Струвэ гэта серыя помнікаў, якія размешчаны ад Дуная да Паўночнага Ледавітага акіяна. Такімі помнікі знаходзяцца яшчэ ў Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Літве, Нарвегіі, Малдове, Расіі, Швецыі і ва Украіне. Пагаворваюць, што яго могуць аднесці ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самы вялікі помнік.

Помнік размешчаны каля ваданапорных вежаў, і калі нехта будзе запытвацца як даехаць, пытайцеся менавіта гэта, бо насельніцтва можа таксама не сказаць. З дарогі яго не бачна, не верце сайтам. А каб пабачыць трэба падняцца на ўзвышша. Даволі не прыкметны помнічак.

З савецкіх навабудаў кінулася ў вочы вось такі дом.

Горад даволі ціхі і спакойны, па мне дык не чым не адрозніваецца ад іншых гарадоў. Нічога не зачапіла там.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
livejournal
May. 17th, 2012 05:59 am (UTC)
ТУПІШКІ. Дуга Струвэ (Гарадзенская вобласць)
User unaia_ledi referenced to your post from ТУПІШКІ. Дуга Струвэ (Гарадзенская вобласць) saying: [...] і тут [...]
(Deleted comment)
azarkinm
May. 29th, 2012 09:29 am (UTC)
ага. шматузроўневы.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com