AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Заслаўе-Вязынка (Мінская вобласць)

Учора выбраліся ўсёй сям’ёй у міні-вандроўку Заславаль–Вязынка. Было вельмі прыгожы дзень, абсалютна не холадна (хаця мне можа так падалося з вакна машыны :-). Апошні раз у гэтых мясцінах была ў 1999 годзе, вандравалі з сябрамі аднагрупнікамі пасля абароны дыплому. Вядома даволі шмат чаго змянілася з таго часу і таму было вельмі прыемна прайсціся зноўку па амаль таму ж маршруту, але вядома розніца была. Была хаця бы ў тым, што зараз я не на элекрычцы дабіралася, а на машыне, і не з сябрамі з гістфака, а з дзецьмі.








Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. За штое не люблю часамі цэрквы малых гарадоў, што яны даволі часта зачынены калі прыяджаеш. У гэтым плане буйныя гарады знаходзяцца ў лепшым стане.










Царква Праабражэння Гасподня. Вось яна як раз працавала. Было нечакана знайсці паляну грыбоў каля яе. Ян і Вераніка набегаліся па валах так, што ногі балелі :-).










Гэта помнік Цару-вызваліцелю.

А гэта злачынства проста. Знішчылі старую кладку царквы і пакінулі толькі адну, як прынята было замалёўваць усё пры Саветах.




















Помнік Рагнедзе і Ізяславу. Наватвор. Але ён мне вельмі падабаецца, люблю калі гарады нашыя сталі ўпрыгожваць рознымі скульптурамі звязанымі з гісторыяй і не. Яны дадаюць мясцінам сваю абаблівасць, шарм.

Вядома ячшэ адно цікавае месца - "Замэчак", ці як мясцовае насельніцтва называе яго "Магіла Рагнеды". Сюды можна дайсці толькі калі вельмі хочацца, бо знаходзіцца крыху за горадам, паміж станцыямі Заслаўе і Зялёнае. Адчуйце розніцу 1997 і 2007.










А зараз крыху краявідаў Вязынкі. Дзе проста класна адпачыць, прайсціся каля ракі, зараз там пабудавалі новы масток, замест хлюпкай кладкі. У свіраны пакуль яшчэ працуе летняя выстава, глядзець амаль няма чаго там, бо ў асноўным запоўнены габеленамі, вышыванкамі на тэматыку Купалы. Выстава ў галоўным доме мне падаецца так і не змянілася, хаця яшычэ больш агарадзілі тую частку дзе знаходзіцца печка і паказаны побыт тагачасны. Ян пастаянна парываўся падыйсці да люлькі яе пакалыхаць, а атрымаўвы кожны раз адмову ад аглядальніка, вырашыў тады нацешыцца з печчу. Пазазіраў ва ўсе амаль дзіркі, пры гэтым пастаянна запытваючы "А гэта, што? А гэта? А гэта?" Што казаць, гарадскі мой дзіцё чалавек, печ бачыў упершыню.





Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён
Subscribe

  • Самы забыты мэр Мінска

    Была проста ў шоку сёння, калі пабачыла, што маю запіс пра мэра Мінска Караля Чапскага заблакавалі. Таму, пакуль не высветлю ў чым справа, вырашыла…

  • ДУБРАВА (Мінская вобласць)

    Існаванне вёскі Дубрава, Маладзечанскага раёна, гісторыкі адносяць аж да VII стагоддзя да н. э. калі на мясцовых землях жылі яшчэ балцкія плямёны.…

  • Род Манюшка

    Некалькі тыдняў таму з'явілася цудоўная ініцыятыва salasz па збору подпісаў за ўстаноўку помніка Станіславу Манюшке ў Мінску…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments