?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Гэта ўжо другая турыстычная кропка з маршрута Івацэвічы-Косава-Ружаны. Косава на мой погляд можа стаць яшчэ адной турыстычнай меккай на мапе Беларусі, а магчыма і перавысіць па наведвальнасці Нясвіж і Мір.


Само паселішча Косава было заснавана ў Х ст., а першыя ўзгадкі горада адносяцца да 1494 года, калі горад падаравалі маршалку ВКЛ Хрэптовічу.

Вядома тут нарадзілася і яшчэ народзіцца шмат таленавітых людзей, але пакуль самы галоўны гістарычны герой Косаўшчыны гэта Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся як раз не падалёку ад замка, які ў тыя часы яшчэ і не быў пабудаваны.

Спадзяюся, што не трэба распавядаць хто такі Касцюшка :-).


Непадалёк ад горада як раз насупраць замка знаходзіцца дом, у якім нарадзіўся наш і не толькі наш нацыянальны герой ў 1746 годзе. Гэты дом рэстаўрацыя, да нашых часоў застаўся падмурак, а саму рэстаўрацыю праводзілі ў 2004 годзе па малюнках ХІХ ст. На дадзены момант там знаходзіцца музей Касцюшкі, дзе сабраны некаторыя яго рэчы, і дакументаў якія тычацца яго жыцця.

Каля дома знаходзіцца камень, які быў устаноўлены ў 1999 годзе, на той час проста каля падмурка сядзібы.

Побач з домам знаходзіцца ціхае мястэчка якому вядома не хапае, як і шмат дзе прадпрымальніцкіх магчымасцяў. Бо кафэшка толькі  адна, ды і тая дзе нам сказалі, што мы зачынены і праводзім банкет. А так хацелася ў цішы, на фоне патапаючага ў дрэвах замка пасядзець і выпіць кубачак гарбаты.

 Вакол кафэ прымаліся намаганні зрабіць хоць нейкі дэкор у нацыянальным стылі.

Але відаць у нас і гэта не атрымаецца зрабіць, бо пасля пабудовы кафэ, райвыканкам і прадпрымальнікі пачалі сварку на конт яго, і яно некалькі год прастаяла зачыненым. І толькі не так даўно адчынілася, дзе абслугоўванне вельмі нагадвае саўдэп.

І вось сапраўды брыльянт, які нават ў і такім выглядзе заварожвае. Чамусьці ў ён мне ўпарта ў думках нагадваў замак, дзе жыў галоўны герой рамана “Джэйн Эйр”.

Калі праяджаць па дарозе, дык можаш і не заўважыць усёй велічы замка, бо ён неяк надзейна схаваўся за дрэвамі.

Вельмі буйныя магнаты Пуслоўкія заснавалі палац ў 1838 годзе. У тыя часы таксама атрымліваецца людзі хацелі паказаць сваё багацце і з арыгінальнічаць. Так і Пуслоўскія, пабудавалі палац з 132 пакояў, якія не былі падобны. У бальнай залі падлога была зроблена з талшчэзнага шкла а пад ім плавалі рыбы, асаблівасцю палаца было і тое, што каб слугі не кралі, замест сабакі па палацу гуляў леў, які сачыў за гэтым.

Не абыходзілася і без архітэктурнага каламбура сам палац пабудаваныў у нэагатычным стылі, але нагадвае замак сярэднявечча. Пуслоўскія былі і мецэнатамі, ведаючы пра Касцюшку, яны на працягу свайго ўладарвання даглядалі за домам як за рэліквіяй.

Але нажаль трэццяе пакаленне з іх роду атрымалася не вельмі ўдалым, праўнук быў гульцом у карты і прадаў замак за картачную пазыку. (я ўяўляю якая павінна была быць пазыка, каб аддаць такое раскоша).

Уладары змяняліся, падчас Першай сусветнай палац быў крыху разрабаваны. Але ўсёроўна значная частка ды і сам палац застаўся. Немцы ў часы Другой сусветнай не кранулі палац, а вось партызаны не пабаяліся. І ў 1943 падпалілі, баючыся што там могуць зрабіць для засаду, а сядзіба Касцюшкі правініліся тым, што там размяшчаўся нямецкі штаб. Сядзіба, т.я. была драўляная згарэла хутка, а вось палац гарэў 10 дзён, а пасля яшчэ месяц можна было адчуваць у паветры смог, бо палац пакрыху тлеў.

У самім замку асабліва рызыковыя могуць палазіць і спусціцца ў самы ніз.

Я была проста ў захапленні ад пабачанага, але па шчырасці сэрца аблівацца крывёй калі бачыш што нічога не робіцца з гэтымі сапраўды брыльянтамі нашай краіны. Дзякуючы Касцюшка, шмат палякаў едзе каб паглядзець на гэтыя мясціны, але можа настануць часы, калі сюды будуць прывазіць з такой жа рэгулярнасцю і школьнікаў і простых турыстаў не толькі з Мінску і Брэста, але і з Віцебску, Гродна і іншых месцаў, каб паказаць палац і сядзібу, якія праславілі гэтыя мясціны.

Тым больш што нават ЮНЭСКА прызнала палац перспектыўным аб’ектам міжнароднага турызму.

Для асабліва жадаючых, можна паглядзець таксама ў Косаве касцёл Троіцкі, які быў пабудаваны ў 1878 годзе.

На яго месцы ў свой час знаходзіўся драўляны касцёл у якім атрымаў хрост Т. Касцюшка.

А таксама царку святога Антонія (1868) 

і каталіцкую капліцу 1859 якая знаходзіцца на старых могілках.

Але мы спяшаліся ў Ружаны, таму ўсё гэта паглядзелі з вакна аўтамабіля.

Івацэвічы

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
ex_krywal
Apr. 1st, 2009 10:09 pm (UTC)
я быў у Косава, праўда, амаль ноччу.
палац уразіў
azarkinm
Apr. 2nd, 2009 05:14 am (UTC)
Я магу як ён велічна глядзіцца ў прыцемках. Файна мабыць, але раю калі атрымаецца ўсё ж такі заехаць і днём туды.
ex_krywal
Apr. 2nd, 2009 07:37 am (UTC)
прыеду і днём абавязкова :)
бо ў хатцы я не быў
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com