AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Тэатр лялек Кіева

Памяшкання кіеўскага тэатра лялек, на маё здзіўленне гэта навабуд. Тэатр існуе з 1927 года і раней размяшчаўся ў розных залях і пляцоўках, але з 2005 году атрымаў сваё пастаяннае памяшканне. Сапраўды калі бачыш, гэты маленечкі палац на фоне дрэваў (ўяўляю як прыгожа ўсё выглядае летам) бачыцца нейкая казачнасць. Для параўнання ўзадайце ў якім памяшканні знаходзіцца наш тэатр лялек, хаця па і веку нашаму тэатру не столькі, але не вельмі хочацца чакаць такі доўгі час каб атрымаць усё ж такі прыгажосць для дзяцей.


Вернемся да Тэтра Кіева, каля будынку размешчаны фантан у выглядзе кветкі на якой сядзіць прыгажуня Дзюймовачка.

У летку кажуць фантан пяючы і танчыць пад музыку. На верхніх перылах трымаецца задорны ўлюблёнец публікі Бураціна з залатым ключыкам.

А каля ўвахода размесціліся сумны П’еро і яго каханая Мальвіна.

Каля тэтра лялек ім таксама не лёс быць разам, бо размешчаны статуі парозныя бакі ўваходных дзвярэй.

І вядома лялечны тэатр без майстра па вырабу лялек – і гэта Папа Карла, які грае на шарманцы і так прадбачліва трымае капялюш.

Што адразу зацікавіла Яна і ён палез яго прымяраць, але ... яшчэ не дарос да яе. Украінскія майстры не забыліся і пра свайго нацыянальнага героя Кацігарошка, які забіў Цмока.

Вежы з гадзіннікамі, а іх дзве, не проста з’яўляюцца ўпрыгожваннем палаца, але і не адменным казачным інтэр’ерам замка, бо кожную гадзіну пад бой гадзінніка іграе музыка.

У памяшканні Тэатра знаходзіцца і дзіцячае кафэ з такім жа казачнай назвай як і статуі. На гэты раз гэта сам “Чыпаліна”.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі замежжа, Кіеў, Украіна
Subscribe

  • Настолкі з дзяцінства.

    Учора ў абмеркаванні тэмы гульняў http://azarkinm.livejournal.com/155780.html з incopolis закранулі тэму гульняў нашага дзяцінства. І з…

  • Настальгірую

    Чарговая хваля настальгіі... а памятаеце? Чип и Дейл спешат на помощь Утиные истории Мишки Гамми Алладин Чудеса на виражах Пчёлка…

  • Настальгія

    Настальгія гэта вялікая моц. У якой бы краіне мы не жылі... але дзяцінства гэта нейкі святы скарб, які мы нясем па жыцці. Мы запамінаем маленькія…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments