?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Кіева-Пячэрская Лаўра

Сумна... у Веранічкі мабыць акліматызацыя... іншых тлумачэнняў яе стану не знаходжу. Тэмпература 37, кашаль які не магчыма спыніць і якому не паддаюцца лекі... пытанне застаецца ў тым на колькі яна працягнецца, бо я ўжо на мяжы каб з'ехаць назад у Мінск. Наcтрой ніякі і таму пару прыгожых фотак з Кіева-Пячэрскай Лаўры, для адпачынку маёй душы... эх, сумна... так шмат планаў было.

Галоўны ўваход у Лаўру. Троіцкая надбрамная царква ХІІ-ХУІІ ст. (гледзячы на стагоддзі здаецца зразумелым што царква перабудоўвалася)


Паабапал увахода знаходзяцца распісаныя фрэскі




Вельмі вялікае ўражанне зрабіла на нашу сям'ю маленечкая царквушка Мікалаеўская ХУІІ ст. Папярэдняя фотка з Янам таксама была зроблена там.






Вялікая Лаўраўская званніца, 1731 г.


На тэрыторыі Лаўры знаходзяцца шмат дробных музееў. Уваход ва ўсе іх уваходзіць у кошт агульнага квітка. За выключэннем музея мініацюр. Адзін з такіх музеяў - Музей галаграм. Скажу, вельмі прыгожае пакідае пасля сабе ўражанне, а яшчэ так як я ўсё ж такі гуманітарый, то для мяне не зразумела ўвогуле тэхналогія іх выраблення.


На фотне Успенскага сабору ХІІІ-ХУІІІ ст. Адноўлена ў 1995-2000 гадах.




Спуск да Пячор. былі там з дзецьмі, нават здзівіліся як яны вытрымалі экскурсію.


А гэта мы з Верунькай, ужо сыходзім з Лаўры

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
darriuss
Apr. 8th, 2009 09:34 pm (UTC)
Нажаль Успенскі сабор - гэта навабуд другой паловы 1990-х гг. Копія.
azarkinm
Apr. 9th, 2009 05:47 am (UTC)
Ой. і сапраўды. Учора так не ў гуморы была, што не заўважыла радка ніжэй які напісаны. Толькі там напісана "Адноўлена ў 2000".
darriuss
Apr. 9th, 2009 08:06 am (UTC)
>> Толькі там напісана "Адноўлена ў 2000".

1995-2000.
azarkinm
Apr. 9th, 2009 03:20 pm (UTC)
Дзякуй. Дапісала. :-)
(Anonymous)
Apr. 9th, 2009 04:48 am (UTC)
Во - дела то. Хорошо вам там, а Паша, - помолодел однако.. Ваш Водитель.
azarkinm
Apr. 9th, 2009 05:48 am (UTC)
Куды ўж далей маладзець. НУ ты як скажаш :-). І перастань заходзіць ананімна і як нармальны чалавек праз ЖЖ.
(Deleted comment)
azarkinm
Apr. 10th, 2009 06:23 am (UTC)
Куды? У Кіеў?
( 8 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com