?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Андрэеўскі спуск (Кіеў)

Самай любімай маёй царквой у Кіеве з’яўляецца Андрэеўская, ад якой пачынаецца і вядомы Андрэеўскі спуск. Вось пра яго я і хачу распавесці зараз. Сідзячы дома, і праглядаючы фотаздымкі, вельмі прыемна вярнуцца на пару дзён таму. Андрэеўскі спуск, калісьці быў самым кароткім шляхам ад Верхняга горада да Падола, т.е. я і ў беларускай мове, лічыцца, што падол гэта ніз сукенкі, так і тут, падол гэта тое што знаходзіцца ў нізе гары. Для мяне ўвесь час, калі прыяджаю ў Кіеў, спуск пачынаецца ад царквы, і менавіта такім шляхам я яго праходжу. На вялікае маё здзіўленне, ён усё ж такі пачынаецца наадварот – знізу наверх. Але я пайду маім любімым шляхам, бо так лягчэй бегчы з горкі, а не ў гору. :-)


Андрэеўская царква пабудавана ў стылі барока ў 1754 годзе. Кіеўлянам пашансціла з будаўніцтвам царквы, якая стала візітовай карткай горада, таму што ў 1744 годзе ў Кіеў прыяжджала Кацярына І, і з гэтай нагоды была закладзена царква. Якая будавалася па праекту італьянца, пад наглядам рускага архітэктара і распісвалася ўкраінскімі мастакамі.
Вось такі інтэрнацыянальны праект таго часу стаў сапраўды арыгінальным і ўнікальным на сённяшні час. Царква ні бы знаходзіцца на памосце, каб не толькі велічыня гары давала магчымасць аглядаць яе з розных бакоў Кіева, але і каб нават зараз ў асяродку пяціпавяховікаў, велічна падымалася з-за дрэваў.

Вакол царквы проста шыкарнейшая аглядальная пляцоўка, на якой я не адзін раз пазайздросціла людзям з нармальнымі фатаапаратам, і ў чарговы раз памянула свайго Пашку, які адцягвае набыццё нармальнай камеры.

Хачу сказаць, што цэрквы Кіева па сабе даволі арыгінальны для беларусаў, бо наша вока прывыкла да светлых колераў сцен, і простых іконах на іх. А тут проста ўсё дыхае мінулым. Усе цэрквы (прынамсі старыя, дзе я была) ўпрыгожаны роспісам, і роспіс зроблены ў цёмных колерах, што проста шыкоўна служыць кантрастам з залатым алтаром.

Па паданням, царква пабудавана менавіта ў тым месцы дзе апостал Андрэй Першазванны паставіў крыж на зямлі і сказаў што быць тут гораду. Але вакол была мора, якое адступілася і дало магчымасць насамрэч пабудавацца на гэтым месцы гораду. На Андрэеўскай царкве няма званоў, бо па паданні, пры першым жа ўдары ў званы, вада прачнецца і затопіць не толькі Кіеў, але ў астатнія гарады. Вось такая прыгожае паданне існуе наконт царквы.

Унізе каля царквы знаходзіцца помнік Проне Серковай і Свірыду Галахвосцікаву, героям п’есы “За двума зайцамі” і пастаўлена ў 1999 годзе. Чаму менавіта гэтым героям? Нават і не ведаю. Можа таму, што фільм з аднайменнай назвай здымаўся ў Кіеве, на мясцовай кінастудыі. У шмат якіх помніках, добрасумленныя грамадзяне горада націраюць да блеску розныя месцы, што перарастае далей ў паданні, кшталту “трэба дакрануцца і загадаць жаданне”. Дык вось у на гэтым помніку нацёрты да блеску жук скарабейнік, які знаходзіцца на мяккім месцы каленасхіленага джэнтльмена. За спіной герояў п’есы знаходзіцца дом, дзе нейкі час жыў Міхаіл Врубель.

На самім спуску знайшлі прытулак гандляры розных сувеніраў. Адразу кажу, калі нехта збіраецца прайсціся па брукаванцы якая ідзе на спуск у абцасах, ды яшчэ і з гары, забудзьцеся пра гэта. Бачыла я такіх турыстак… сумна глядзець на гэта як яны прыціскаюцца да краю дарогі, ці ўвогуле ідуць па тратуарнай частцы.  Калі закранула брукаванку, то ў адрозненні ад Мінска, яна захавалася шмат дзе, а дакладней паўсюль. Адзін мой знаёмы які доўгі час жыве ў Кіеве, з сумам распавядае, як тут цяжка хадзіць, бо паўсюль брук… дзівак… хаця калі прывыкаеш да нечага пачынаеш бачыць і яго мінусы.

На спуске можна знайсці шмат кафэшак, рэстарацый, бараў. І вось адно з іх… уж больна нагадвае назва нашай кампаніі “Будзьма!” :-) Маё кіраўніцтва было ў захапленні, што нават у адпачынку ў Кіеве я займаюся працай :-).

Сваім пражываннем на гэтай вуліцы, праславіў яе яшчэ адзін пісьменнік – Міхаіл Булгакаў. Для тых хто захоча наведаць музей дакладная адрэса – Андрэеўскі спуск, д. 13. У гэтым доме жыла сям’я пісьменніка, а пазней і сам Булгакаў здымаў кватэру са сваёй першай жонкай. Таксама ў гэтым доме быў размешчаны і кабінет, дзе практыкаваўся як доктар. Цікава, што надпіс была даволі арыгінальная на кабінеце – “Венерычныя захворванні і сіфіліс”. Каля дома зараз размешчаны і помнік пісьменніку.

Яшчэ адным з цікавых месцаў спуску з’яўляецца – “Замак Рычарда – львінага сэрца”. Ён быў пабудаваны ў 1904 годзе і вядома ніякага дачынення не мае да англійскага караля. Сваю сучасную назву ён атрымаў ў 60-я гады. З самага пачатку за домам закрэпілася благая вестка, што дом населены не чыстай сілай, што па начах, калі вецер вые чутна завыванне прывідаў.

(фота не маё а чэсна сцягнутае з Нэта, проста ракурс файны, як раз бачны і сам дом і лесвіца і аглядальная пляцоўка)

Грамадскасць горада дамаглася таго, каб дом зруйнавалі, і гатова была дапамагчы ў разбіранні яго на каменні, але некаторыя высокапастаўленыя асобы заступіліся, і такім чынам унікальны дом быў выратаваны. А праз нейкі час гісторык Сцяпан Голубеў выпадкова раскрыў таямніцу гэтых завыванняў. Праблема была ў яечных скарлупеннях, якімі быў утыканы дымаход.

Магчыма такім чынам расплаціліся будаўнікі за не выплату заробкаў па будаўніцтву дома. Каля дома размешчана лесвіца, якая была пабудавана ці здаецца ў сярэдзіне 90-х, чарговым інвестарам, які спрабаваў адрамантаваць дом.

Падымаючыся туды, дух захватывае ад вышыні. А асабліва захватываў у мяне, калі перада мной шыхтавалі па прыступках двое маіх монстрыкаў, ды яшчэ прыкрыквалі “Мама давай хутчэй”. Від які адкрываецца на горад проста цудоўны і я ў чарговы раз узгадала свайго Пашку і не набыты мне фатаапарат :-) .

Калі прайсці крыху ўніз па спуску намі была заўважана яшчэ такая пляцоўка злевага боку, але я вырашыла больш ужо не забірацца на яе, а адкласці пад’ём да наступнага разу.

Праходзячы па спуску, затрымліваеш вока на розных цікавых, арыгінальных старых дамах, і шкадуеш, што ў Мінску так мала, ці дакладней амаль нічога не засталося ад такой архітэктуры. Але я ведаю адное, што як бы прыгожа не выглядалі дамы звонку, але ўнутры жыць там даволі цяжка. Бо пасля рэвалюцыі, калісьці даходныя дамы з вялікімі кватэрамі ў некалькі пакояў, пакрамсалі і зрабілі камуналкі.

Паглядзіце які арыгінальны падыход да будаўніцтва дома. Амаль ніводнае вакно не паўтарае адзін адное, я магу толькі прыдумаць, што нейкі стыль акна быў характэрны для аднаго пакоя. У гэтым жа доме № 2б знаходзіцца і “Музей адной вуліцы” дзе можна пабачыць якімі рэчамі карысталіся на пачатку ХІХ ст. розныя слаі насельніцтва якія пражывалі на гэтым спуску.

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
julker
Apr. 16th, 2009 04:42 am (UTC)
Здорава!!! Мне на Кіёў захацелася ажно :)
azarkinm
Apr. 16th, 2009 05:35 am (UTC)
Заяджай :-) паводзім.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com