AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Як шмат у гэтым слове :-)

Сёння нарадзіўся той, хто жывей усіх жывых.  Зараз ужо ёсць пакаленне, хто не быў ні акцябронкам, ні піянерам, ні тым больш камсамольцам. І гэта радуе. Але наша беднае грамадства хворае на іншыя хваробы.  Што для мяне звязана з гэтым гучным словам ЛЕНІН

- партрэт дзядулі Леніна ў першай кніжыцы першакласніка.
- Кніжка пра Леніна з яго проста ідэальнымі паводзінамі ў школе, сям’е і гд.
- Партрэт над дошкай у кожным класе на працягу амаль усёй школы.
- Зорачка акцябронка на чорным і белым фартуху ў школе.
- Профіль на савецкіх рублёвых манетах
- Плакаты на Першамай, якія бачыла па тэлевізіі (Ленін, Марск, Энгельс, вельмі зрэдку дадаваўся Сталін).
- Крыху большая зорачка ўжо з полымям – піянерыя.
- Гульня "Хто на лінію наступіць, той і Леніна пагубіць".
- Стандартны вялікі гіпсавы бюст на любы юбілей Леніна ў фае школы, і пачэсны караўл каля яго з выдатнікаў (ніколі там не стаяла)
- Розныя медалі з профілямі правадыра на грудзі майго дзядулі.
- Профілі Леніна амаль ва ўсіх друкаваных газетах, як медалі за адданасць.
- Профілі на некаторых тонкіх сшытках у клетку і лінейку, але яны былі неяк нядоўга ў маёй памяці, у памяці з большым задавальненнем захаваліся ўспаміны пра прамакашкі ў кожным сшытку :-)
- Профілі Леніна на савецкіх рублях.
- Выраз "лампачка Ілліча"
- Ну і вядома самая галоўная цытата, якая ўбівалася ў кожнага вучня з самага пачатку свайго існавання ў школе “Учиться, учиться, учиться. В. И. Ленин”

Сапраўды. Жывей усіх жывых.
Tags: Настальгія, Прыватнае
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments