AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Пірагова (Кіеў)

На выходныя ў нас адбылася паездка ў Музей народнай архітэктуры і побыту Украіны імя Пірагова. Вось як ён гучыць афіцыйна, але звычайна яго проста называюць Пірагова. Музей створан у 1969 годзе, а першых наведвальнікаў пусціў у 1976. Тэрыторыя яго 5 на 5 км і складаецца з розных раздзелаў, якія зробяць на наведвальніка ўраджанне сапраўднай украінскай вёскі. Калі кажуць гэта спалучэнне словаў "украінская вёска" перад маімі вачыма паўстае белая хатка і дах з жоўтай саломы.


Уяўленне ў мяне супала з тым што ў рэальнасці. І так, вернемся да раздзелаў. Музей складаецца з як бы з частак Украіны - Падол, Палтаўшчына, Палессе, Паўднёвая Украіна, Закарпацце і Карпаты. Нажаль тое што нас вазілі людзі якія тут былі ўжо наклала не толькі плюсы (ведалі дзе што знаходзіцца), але і мінусы (усё аблазіць ім было не вельмі цікава). Таму калі патрапіцца такая магчымасць яшчэ заехаць у Пірагова, мы абавязкова з'ездзім, таму што паглядзець сапраўды варта таго.

Уваход каштуе 15 грывен на чалавека, вядома экскурсія замаўляецца за асобную плату. Але мне падаецца, што лепей самому паціху аблазіць усе закуткі Каля ўвахода размешчана і мапа украіны, і мапа самога музея. Нашы гіды прапанавалі крочыць мелкімі перабежкамі ў бок Закарпацця, якое размешчана ў самым канцы музея, але гэты пераход не бы такі і стомлены, бо месца для музея выбрада даволі маляўнічае, ды і самі часткі Украіны выглядаюць як нейкія хутаркі, якія хаваюцца за лясочкам ды пагорачкам.


Пачынаецца музей з Паўднёвай Украіны.

У гэтай частцы таксама размешчаны і месцы з сувенірамі, так што калі нехта пажадае, лепш гэта набываць тут, бо далей нічога не знойдзіце.

Вельмі прыемная асаблівасць, тое што для палення на тэрыторыі музея вызначаны асобныя месцы і распіццё алкагольных напояў забаронена. Але прадбайныя турысты, могуць проста запасціся бутэрбродамі і прыемна пасядзець на траве ў старой вёсцы.
На тэрыторыі музея знаходзіцца і некалькі пляцовак для канцэртаў. На такі адзін канцэрт мы і патрапілі. Якраз на выходыня прыпадала свята касьці, што мяркую і святкавалі тамашнія танцоры.

Непадалёк ад гэтай сцэны... ну зусім на пагорку размешчаны ветракі, якія сімвалізуюць сабой жытніцу Украіну.

Дарэчы на развілках дарог стаяць указальнікі... палева пойдзеш, на права пойдзеш... даволі выратоўвае, і дае магчымасць зарыентавацца якую частку аглядаеш зараз.


Ну калі паставіла гэты ўказальнік пройдземся па Палессю. Яно выдома рознае, гэта больш нагадвае нашае Палессе бліжэй да Брэста. А так як мой мужжжжж заўсёды кажа што ён родам з Палесся (хаця нарадзіўся ў Мн), то гэта Палессе за сваё не прызнаў, бо яго больш з Гомельшчыны.
Гэта ўсё сямейства на фоне Палесскіх ветракоў

Вось такія хаткі прадстаўляюць Палессе, тыпова беларускія, непабеленыя, і тым больш не з камяню.

Драўляная царква,

з даволі арыгінальнымі крыжамі.

На кожнам доме стаіць маленькая шыльдачка, на якой напісана год. Мы так і не прыйшлі з мужам да агульнай высновы. Мая версія была, што ўсё ж такі гэта наватвор, проста ўказаны год калі ў асноўным выкарыстоўваліся такія забудовы. А яго думка, што ўсё ж такі гэтым дамам столькі год, колькі напісана.
А гэта Палескія вулеі.


Як я і казала, мы прасядзелі значную частку ў Закарпацці. Дарога туды вяла праз лес, які вывеў саўпраўды да ўнікальным архітэктурным збудаванням. Вось так выглядае ўваход у адзін з дамоў гэтай часткі Украіны.

Самі дамы знаходзяцца як на нейкім парапеце, мабыць такім чынам можна было захаваць жыццё ад вясенніх павадкаў, але калі становішся каб увайсці ў хату, дык даволі нізкавата дах для сучаснага чалавека выглядае.

А гэта мае трое дзяцей аглядаюць прылады працы :-)

Як не глядзі, але ёсць і нешта аднолькавае ў славянскіх народаў. Хоць хаты і розняцца, але вось "журавель" мабыць ён і ў Афрыцы будзе журавель.

ВОсь так яшчэ выглядае Закарпацкая хатка

і так..

А гэта царква Закарпацця

Вось яна - Закарпацкая вясковая ідылія. Цішыня... птушкі... ты на пагорку і вёска амаль на далоні.


Паглядзелі мы яшчэ адну частку Украіны - Палтаўшчына.

Інтэр'ер у хатах больш светлы і печкі амаль усе ўпрыгожаны ці размаляваны.

І дахавая салома не звісае так нізка як у Закарпацце ці ў Палессі


ВОсь гэта маленькі на мой погляд кавалак музея які мы пабачылі.... Не дайшлі да Ветракоў, да Падолля і да Карпат.
Не пабачыла вось такі цудоўны дом... і дзеля яго, я абавязкова паспрабую туды яшчэ даехаць.

Так як я туды не дайшла, то фотку вядома злямзіла ў agritura
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі замежжа, Кіеў, Украіна
Subscribe

  • Самы забыты мэр Мінска

    Была проста ў шоку сёння, калі пабачыла, што маю запіс пра мэра Мінска Караля Чапскага заблакавалі. Таму, пакуль не высветлю ў чым справа, вырашыла…

  • ДУБРАВА (Мінская вобласць)

    Існаванне вёскі Дубрава, Маладзечанскага раёна, гісторыкі адносяць аж да VII стагоддзя да н. э. калі на мясцовых землях жылі яшчэ балцкія плямёны.…

  • Род Манюшка

    Некалькі тыдняў таму з'явілася цудоўная ініцыятыва salasz па збору подпісаў за ўстаноўку помніка Станіславу Манюшке ў Мінску…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 15 comments

  • Самы забыты мэр Мінска

    Была проста ў шоку сёння, калі пабачыла, што маю запіс пра мэра Мінска Караля Чапскага заблакавалі. Таму, пакуль не высветлю ў чым справа, вырашыла…

  • ДУБРАВА (Мінская вобласць)

    Існаванне вёскі Дубрава, Маладзечанскага раёна, гісторыкі адносяць аж да VII стагоддзя да н. э. калі на мясцовых землях жылі яшчэ балцкія плямёны.…

  • Род Манюшка

    Некалькі тыдняў таму з'явілася цудоўная ініцыятыва salasz па збору подпісаў за ўстаноўку помніка Станіславу Манюшке ў Мінску…