?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мы вярнуліся

Вось мы і вярнуліся на Радзіму. Мінусы - холадна, дождж, і кошты ў краме. Плюсы - тут яшчэ квітнее ліпа, яшчэ не адыйшлі трускалкі, і толькі з'яўляецца чарніца. У планах - Батанічны сад, авія музей, вяселле сябра і шашлыкі з персанальным кіроўцам :-).

P.S. На мяжы не абыйшлося без прыгод. Мяне крыху здзівіла, калі украінскі памежнік паглядзеўшы на пашпарт пачаў ухмыляцца. І проста выпадкова чакаючы родных беларусаў вырашыла пагартаць свой пашпарт... і глянула на фотку. Доўга не магла зразумець, што ж тут не так, неяк я здолела не зразумела сфоткацца бо ў новым пашпарце фота не клеіцца а наносіцца прынтарам. Доўга ўглядадася, пакуль ледзьве не звалілася з ложку ад пабачанага. Мая любімая дачурка намалявала маме вусны чырвонай асадкай. Таму фотка як фотка... але ж вусны... карацей жудасць. Добра што атрымалася ўсё сцерці.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com