?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Для тых хто хоча новых ураджанняў, і хто хоча атрымаць файную фотасесію раю схадзіць яшчэ да канца не адноўлены парк за "аксамітным пасёлкам" на Вяснянцы. Я ўжо ў ЖЖ распавядала пра аднаўленне і ператварэнне яго ў паркавую зону. Днямі мы наведалі яго не на роварах, а пехам. І сапраўды, ёсць такія мясціны дзе можна дайсці толькі нагамі, на ровары не адчуеш усёй гэтай прагажосці.


Сцежкі ўсе зроблены з густам, яны блукалі па лесу і стваралі адчуванне не рэальнасці.

увесь час прапаноўваючы нам выбраць у які бок ісці. Прам узгадваліся рускія казкі з цытатамі "На права пойдзе... на лева пойдзеш..." ў нас быў выбар.

Развал будаўнічы і не прыгляднасць сцежак на фоне зямлі смянілася ўтульнай травой, якая рабіла гэты парк-лес казачным.
Людзііііііі з добрымі якаснымі фотаапаратамі, айда туды, там сапраўды казачныя месцы можна знайсці.

Маладой травой засеяна ўся прастора якая раней была проста зямлёй. Праўда ў гэтым ёсць і мінусы... гэта значыцца зніклі грыбніцы, земляніцы і чарніцы.

Мы нават знайшлі месца панавання вавёрак. Знайшлі па шматлікім ашмёткам шышак на сцежцы. Я бы на месцы распрацоўшчыкаў гэтага парка завязла сюды іх шмат. У шматлікіх парках Еўропы вавёрка як для нас голуб, на іх ужо і не звяртаюць увагі. Прынамсі такое я бачыла ў Вашынгтоне.

Вось такія існуюць развілкі. І зноўку звярніце ўвагу на траву... яна на гэтай фотке бачна цягнецца амаль за гарызонты дрэваў.

Адзін з відаў прыступак. Яны тут розныя, і мы не абыйшлі мабыць і 50% ўсяго парку, бо малодшая пачала пішчаць, што ёй трэба да хаты, бо настаў час вячэры.

Часамі мы адчувалі сябе як нібыла Элі якая ідзе па дарозе з жоўтай цэглы.

Вось яшчэ адна сцежна.. на гэты раз з натуральных спілаваных дрэваў...прыемна што не выкінулі, а выкарысталі.

І такія месцы сустракаюцца. Зроблена вельмі шмат утульным месцаў дзе можна вельмі файна адпачыць.

Гэта не фоташлёп, а сапраўды адчуванне люстэркавасці. Праўда я гэта зразумела толькі калі пабачыла на кампутары.

Спуск.

Усе сцежкі вядуць... да вадаспадаў.

І іх сапраўды ўжо запусцілі, бо без іх сам лес выглядае крыху хворым, бо ўжо ўсе звыкліся да гэтага рокаму і шуму сцякаючай вады.

А такога раней я не бачыла каля вадаспадаў. Наватвор але прыгожы, падаецца што па задумцы з яго будзе біць крынічкая якая далучаецца да вадаспаду. Яна там і ёсць, але не вельмі моцны б'е.

Яшчэ адна сцежка, якая цягнецца ўздоўж вадаспада.

Магчыма я бы зрабіла з гэтага парка дэндралагічны філіял Батанічнага сада. Бо там сапраўды вельмі шмат разнастайнай расліны.
Вось дуб асілак.

І яшчэ крыху расліннасці











Каля ўвахода ў парк пабудавалі вось такі дамішка... здаецца перабудавалі лодачную станцыю, але на новым месцы.


Не падалёк ад пляжа размешчана вось такая прыгожая развілка... я б зрабіла тут кафэшку.


Змены не закранулі толькі адну ўстанову...

Вядома яшчэ не ўсё зроблена, не стаяць лаўкі, хаця месцы для іх ужо зроблены, як і для альтанак, няма сметніц. Але там сапраўды можна добра адпачыць крочачы пехам.

Стомленыя і задаволеныя вандроўкай мы выйшлі на шматлюдны прашпект... Дзяўчынкі злева, хлопчыкі справа.


Першая вандроўка па лесапаркавай зоне "Дразды"

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
ofeliya666
Jul. 18th, 2009 05:57 pm (UTC)
а файна ў вас атрымалася вадаспад зафоткаць)
azarkinm
Jul. 19th, 2009 11:13 am (UTC)
Мне таксама спадабалася :-), нейкі міфічны вадаспад.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com