AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Пікнік

З сябрамі ездзілі на выходныя на лецішча. Адпачылі файна, тым больш што і спёка была, а ў кватэры ў такое надвор’е горш сядзець. Усё рабілася на хуткую руку, але было вельмі смачна.

А што можаце прапанаваць з ежы вы… на будучыню ў маю скарбонку? Пікнікі ж заўсёды бываюць.


Вельмі лёгка і пад піва вядома пойдзе сыр. Далей наразная гародніна – у нас гэты агуркі, памідоры і цыбуля.

Шашлыкоў было 2 гатунку: са свініны і з курыцы.
Свіны набывалі ў жбаночку ў краме, а вось курыны зладзілі на месцы.

Шашлык курыны.
Філе курыцы нарэзаць кавалкамі, заліць маянэзам, кетчупам. Можна дадаць розныя прыправу (кары, перац і г.д.). Соль вядома. Даць пастаяць хвілін 20-30. Нанізваць на шампуры трэба як мага бліжэй адзін да аднаго, тады мяса атрымаецца не сухое, а мяккае і сочнае.

Памідоры з сырным фаршам.
Памідоры нарэзаць і выкласці на талерку. У асобнай місцы размяшаць сыр (нарэзаны на тарцы бурачнай), маянэз, кроп, часнык (прапушчаны праз прэс). Сюды ж можна дадаваць яшчэ пятрушку, і мелканарэзаную цыбулю. Пасаліць і паперчыць па густу. Выкладваць даволі шмат на кожны памідор.

Бульбачка запечаная.
Маладую бульбу сярэдніх памераў прамыць вельмі добра. Зрабіць па аднаму ці двума прадольнымі надрэзамі. І ў кожны ўставіць па тонкаму кавалку сала (я брала тое якое было дома – салёнае). Дадаць часнык, соль, абсыпаць усё кропак. Кожную бульбіну завярнуць у фальгу. Будзьце пільнымі і лепей пакласці бульбіны ў пакет, таму што калі яна пастаіць, то ад солі выдзяляецца сок. Бульба выпякаецца на грылі, бо ў самім вогнішчы фальга можа згарэць.

NB: Каб мяса асабліва курынае не развальвалася і не рабілася мешаніна, гатовы шашлык лепей сцягваць двума кавалкамі хлеба.

Tags: Кулінарыя
Subscribe

  • «Брандашмыг»

    Вы глядзелі серыял «Чорнае люстэрка»? Той якія створаны брытанцамі, дзе ў кожнай серыі свой сюжэт і розны склад актораў. Той дзе высмейваюцца…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments

  • «Брандашмыг»

    Вы глядзелі серыял «Чорнае люстэрка»? Той якія створаны брытанцамі, дзе ў кожнай серыі свой сюжэт і розны склад актораў. Той дзе высмейваюцца…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…