AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

У кожнага свае праблемы

Ведаеце, ёсць такая показка "Праблемы рускіх - дарогі і дуракі". Я скажу "Праблемы беларусаў - паслухмянасць і цярпімасць". Праблемы украінцаў (а дакладней кіеўлян) - паркоўкі і сметніцы. Час ад часу у суполках па Кіеву з'яўляюцца крыкі адчаю, наконт вывазу смецця з горада. Пажыўшы там месяц у чэрвені я іх разумею. Камунальныя службы працуюць проста жахліва. І нам застаецца толькі радавацца, што ў нас такой праблемы не назіраецца, і магчыма павучыцца, як не трэба рабіць з вопыту суседзяў. Я доўга не магла зразумець, чаму зранку пад вокнамі зноўку стаяць усё тыя ж самыя сметніцы набітыя да самага долу, ды яшчэ і смецце раскіданая навокал. Хаця ноччу, каля 12 кожны дзень прыяджае сметніца. Аднойчы мне пашансціла пабачыць як працуюць людзі гэтай цяжкай справы. Бо сметніца прыехала не ў запланаваны час, а а 10 вечара. Па-першае, вуліцы ў цэнтры малыя, і заезды ў двары таксама, так што сметніца стаіць дзесьці на вуліцы, а ў двор прыходзіць мужычок які гэту сметніцу піхае да выхаду. Але не адразу, на месцы ён вырашае, што смецця занадта шмат і пачытае тое, што ляжыць зверху і падпёртае картонам па баках каб не ссыпалася, проста скідваць на зямлю. Як вынік - тэрыторыя навокал засрана. Па-другое, калі ўжо сметніца была высапана, ён з такім асцервяненнем кідае яе ў іншы бок, што тая ляціць ледзьве не падае. І тут ён азіраецца яшчэ на 3 сметніці якія стаяць і чакаюць яго... махае рукой і з'яджае. Як вынік мы маем 1 пустую сметніцу, і тры поўных. А зранку прыбіральшчык залазіць з нагамі ў старыя сметніцы і пачынае проста там скокаць, каб утрамбаваць іх, пасля з пад'езда выкачывае напалову запоўненую сметніцу і пачынае ўтрамбоўваць і яе. А пустую ў пад'езд. І як вынік, у 9 раніцы мы пад вокнамі маем зноўку 4 запоўненыя сметніцы. ГЭта проста жудасць, скажу я вам, калі на вуліцы тыдзень стаіць спёка +32... вы ўяўляеце якая ідзе вонь.

Вось такія сметніцы павінны быць зранку


А вось што мы маем зранку... фота зроблена ў 9 раніцы... і каля музея Гісторыі, што ж робіцца каля пад'ездаў, дзе людзі жывуць можыце ўявіць.


Я казала, што праблем у кіеўлян дзве. Першая распавяла, а другая гэта паркоўкі.

Як вам фота?

Т.е. стаянка і спыненне забаронена, акрамя тратуару.  І як вынік, едзе кіроўца на машыне па тратуару, і мацюгаецца, што тут ходзяць пешыходы і не даюць яму нармалёвы прыпаркавацца.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі замежжа, Кіеў
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments