?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Паступова ў Мінску ў крамах пачынаюць з’яўляцца дысконтныя карты. Тое што распаўсюджана ва ўсім свеце, толькі зараз прыходзіць да нас. І тое, складваецца уражанне, што прадпрыемствы і крамы нібыта ад сябе адрываюць гэтыя зніжкі. Глядзіце самі:


ГУМ – дысконтная карта “Срэбраная” выдаецца пры адзінаразавай пакупцы на суму 250 тыс.руб. ці тым у каго нарадзілася дзіцё (пры прад’яўленні пасведчання нараджэння) (зніжкі –5%). Пры нараджэнні блізнятаў (двух, трох і болей)  картка “Залатая” –10%. Карткі дзейнічаюць у секцыях “Дзіцячая бялізна”, “Дзіцячы абутак”, “Дзіцячае адзенне”.

“Оранжевый верблюд” – адзіначасовая пакупка на суму 350 тыс.руб (зніжка –10%, не дзейнічае на рэчы са зніжкай).

“Mothercare” – адзіначасовая пакупка на суму 300 тыс. – 2 млн.руб (зніжка –3%, не дзейнічае на тавары са зніжкай). Картка з’яўляецца таксама і накапіцельнай, паступова можна зніжку давесці да –10%, але гэта калі вы набудзеце ў краме тавараў на суму вышэй за 10 млн.руб.

Буслік – адзінаразавая пакупка на суму 200 тыс.руб.(зніжка –1%), 5% можна дасягнуць калі набываеш рэчы на суму больш за 1 млн.руб. Картка дзейнічае да лютага 2010 г. І што мяне вельмі моцна развесяліла – кожны месяц картка абнуляецца. Што называецца “Гэта песня хараша пачынай с пачатку”.

Інтэрнэт крама “Маі Дзеці” (адзенне для кармлення, слінгі, і аксэсуары moideti.shop.by). Картку –2% можна атрымаць пры набыцці адзінаразавай пакупкі на суму болей 300 тыс.руб, ці калі вы пражываеце не ў Мінску і Мінскай вобласці, ці калі вы прынялі ўдзел у праграме “Грудное выкармленне”, ці на паказах адзення для кармлення і майст-класа па слінгаманіі.

“МамаМіа” (адзенне для кармячых і слінгі  mamamia.by) – накапіцельныя карткі розных узроўняў. Першая гэта “Аранжавая” выдаецца пры набыцці тавару на суму болей 350 тыс.руб. Па зніжкам цяжка сказаць, таму што на розныя катэгорыя тавару розныя зніжкі. Дзейнічаюць таксама карткі “Ружовая”, “Лазурная”.

“Умные вещи” (сетка салонаў бытавой тэхнікі) – картку даюць пры адзіначасовай пакупцы болей чым 2,5 млн.бел.руб. (Знішка –5%). Далей картку можна павялічыць да –7%  (пры пакупцы больш чым 5 млн.руб.) і –10% пры пакупцы больш чым 10 млн.руб.

“V-элемент” (крама тэхнікі) – пакупка на суму 1 млн.руб. і вы атрымліваеце картку на –3%

Novotek (крама ноўбукаў www.novatek.by) – бонусныя карткі на наступную пакупку. 15 даляраў зніжкі на другую і трэцюю пакупку. 20 даляраў зніжкі пры 4-6 пакупкамі, 25  даляраў пры 7-9 пакупкамі, і 30 даляраў зніжкі, але вы павінны закупацца кампутарнай тэхнікай не радзей чым 3 разы на год.

Касметыка Faberlic – картка даецца пры набыцці прадукцыі на 55 тыс.руб. (зніжка –25%). І далей набыццё касметыкі хаця бы раз на поўгады.

Іў Рашэ – картку можна атрымаць адразу, без набыцця тавару. Але картка сама падарункавая, на суму калі вы набываеце касметыку, вы здолееце на прыканцы году зрабіць сабе падарунак

“Калабок” (інтэрнэт–крама падарункаў www.kolobok.by)  – Срэбраная картка выдаецца пры набыцці тавару на суму 100 тыс.руб. (–5% зніжкі). Залатая – на суму 500 тыс.руб. (–10%). Плацінавая – на суму ад 2 млн.руб. (–15%). Картка дзейнічае і як накапіцельная.

Крама дзіцячага адзення “Маруся” – першапачатковы стартавы кошт 500 тыс. адзінаразавым квітком. Нажаль не магу сказаць колькі %. Бо нешта зараз спрабую знайсці ў Нэце і не бачу.

Вось так у нас зроблена ўсё каб прыцягнуць кліента :-). Кошты адпужваючыя, а пра “Буслік” дык увогуле маўчу. Для параўнання жывучы ў Кіеве месяц, там сям нам давалі карткі на зніжкі “Дзіцячая крама СМІК” – пры набыцці тавару на суму 80 тыс.бел.руб.; крама касметыкі "Космо" для атрымання карткі на 5% зніжкі, трэба зрабіць пакупку на 50 тыс.бел.руб. І такіх прыкладаў шмат. Я ўжо маўчу пра дысконтныя карткі якія дзейнічаюць у сетках розных кафэшак, рэстарацый, і проста прадуктовых крамаў. Нажаль у нас пра такое можна толькі марыць.
 

Comments

( 7 comments — Leave a comment )
adelka
Aug. 18th, 2009 09:07 am (UTC)
занудная я
зніЖка :)
azarkinm
Aug. 18th, 2009 12:04 pm (UTC)
Re: занудная я
дзякуй
milka_kotka
Aug. 18th, 2009 09:16 am (UTC)
Так, ня зніжкі а нейкі здзек :( цікава было пачытаць
sigaev_a
Aug. 18th, 2009 06:06 pm (UTC)
Папраўкі
Марынка, вельмі падобна на тое, што ты не шмат у Беларусі наведваеш кафэшак і рэстарацый. :-)
Напрыклад, кафэ Т-34 на Кастрычніцкай: у нас ёсць дысконтная картка на 10% (а далі нам яе пасля маленькага скандалу, калі афіцыянты паспрабавалі нас аблічыць), былы Бізон (не ведаю, як зараз называецца) - там так сама дзейнічае сістэма зніжак.
Наконт харчовых магазінаў - то адзін я ведаю: гіпердыскаўнцер ЕўраОпту (каля ТЭЦ) - там ёсць аптова-рознічны адзел, дзе ў незалежнасці ад сумы, сніжка складае 10%. Але ў гэтым адзеле можна набыць толькі ўпакоўкамі, але ж ведаеш, што на рынке набываць 10 банак гарошку, а што там 12. Ці тое ж піва: я і так купляю ўпакоўкамі, а там яшчэ і 10% зніжка :-)
azarkinm
Aug. 19th, 2009 05:07 am (UTC)
Re: Папраўкі
Я не кажу пра знішкі, я кажу пра дысконтныя карткі. Ну да, ты паскандаліў, і толькі за гэта табе далі дысконт, тое ж самае калі прамятаеш здарылася ў Зціцера, і яму далі дысконт ў Кванце, і яшчэ сетцы кафэшак. І Еўраопт гэта зноўку знішкі, а не дысконт.
shahmaty
Aug. 21st, 2009 10:27 am (UTC)
Большие скитки?
azarkinm
Aug. 22nd, 2009 05:41 am (UTC)
Да вы што смяецеся? Вядома не, ад такіх зніжак плакаць хочацца.
( 7 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com