AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Белая сангрыя

Вырашыла мужу, ды і сабе, чаго хаваць, паспрабаваць зрабіць сангрыю. А ён пайшоў на піва з сябрам. Вось такое жыццё.


Белая сангрыя

Склад:
Кубікі ільда,
2 стл. л. цукру,
сок 1 лімона,
сок 1 апельсіна,
Лімон, дыня, кавун (можна, персік, апельсін, вінаград, мята і гд.)
1 бутэлька халоднага белага (т.я. сангрыя ў мяне па рэцэпту белая) віна

Прыгатаванне:
У вялізарным слоіку, ці салатніцы змяшаць цукар з сокам лімона. Пажадана каб цукар разыйшоўся. Дадаць нарэзаную садавіну, віно. Паставіць у лядоўню хаця бы на 1 гадзіну, лепей на 3. Перад падачай пакласці ільда. Падаваць у бакалах для віна. Хачу дадаць што садавіна сангрыі атрымліваецца пьяная-пьяная. :-)

Перад тым як гатаваць палазіла па нэту і начыталася пра сангрыю. Атрымліваецца як такога рэцэпту няма яго. Кожны робіць гэты напой па свойму, каму лепей паболей цукру, кладуць яго паболей. У арыгінале сангрыя робіцца на аснове чырвонага сухога віна. І ў Гішпаніі для сангрыі набываюць самае танае віно, бо асаблівасць яе ў дадатках.

Поспехаў, для тых хто паспрабуе зрабіць.
Tags: Алкаголь, Кулінарыя
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments