AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Амарэта

Не ведаю як у вас, а ў мяне ў маці на лецішчы сліваў не проста шмат, а вялізарна шмат. Учора ездзіла як раз збіраць апошнюю сліву і вырашыла напісаць рэцэпт файнага алкагольнага напою.


Напой гэта называецца Амарэта, але чамусьці ён мне не нагадвае тое Амарэта, якое было ў 90-я гады. Цешу сябе тым, што яно было не сапраўднае, ці я смак не надта памятаю таго напоя. Карацей, тое што ў мяне атрымалася па рэцэпту Амарэта ўзятаму ў прасторах Нэта больш нагадвае даволі моцны напой набліжаны да гарэлкі. Але робіцца вельмі лёгка, адзіная ўмова – трэба ведаць да якой даты ты яго робіць, бо напой павінен выстаяцца.

Склад:
500 мл. чыстага спірту 90-96%
500 мл. вады фільтраванай, кіпячонай.
100 гр. ядраў слівовых костак.
350 гр. цукру

Прыгатаванне:
Цукар развесці ў цёплай вадзе, каб ён увесь разышоўся. Дзве ці тры лыжкі цукру, нагрэць у металічнай пасудзе, да карычневага колеру (т.е. зрабіць цукерку). А пасля пакуль яшчэ цукар гарачы развесці ўсё ў цукровым сіропе да поўнага растварэння. Раздрабіць косткі і дастаць ядра. Я рабіла гэта звычайнай моцнай часнычніцай. Трэба каб ядра не былі цэлымі, а крыху раздаўленымі, але не да стану кашыцы. У шкляны бутэль накласці ядра слівовыя і заліць спіртам. Пачакаць гадзіну і наліць сіроп. Усё перамяшаць, закрыць добра крышкай і паставіць у цёмнае месца. А праз 10-15 дзён адфільтраваць (я проста з дапамогай ваты фільтрую) і падаваць гасцям на здзіўленне.
Tags: Алкаголь, Кулінарыя
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments