?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вітамінны выбух

Хутка восеньскія дажджы пачнуцца, а тады хочацца пад коўдру, добры фільм на прагляд і піць цёплую гарбату. А там дзе дажджы там і вірусякі побач будуць. Я з дзяцінства захапляюся смародзінай у любым выглядзе. І заўсёды раблю перацёртую смародзіну на зіму. Вітамінаў у ёй шмат, яна не варыцца і адпаведна ўсё карыснае застаецца ў такой ягадзе надоўга. Мае дзеці таксама любяць яе есць, ці разводзіць вадой. Вось вам восеньскі выбух вітамінны. Калі смародзіну ўжо наўрацці нехта знойдзе то іншы рэцэпт з журавіны можна яшчэ назапашыць на зіму.




Смародзіна
Склад:
1 кг смародзіны
1,3 кг цукру
Прыгатаванне:
Смародзіну перакруціць на мясарубцы, дадаць цукру і даць пастаяць пару гадзін (каб цукар крыху распусціўся). Раскласці ў слоікі і ў лядоўню. Усё. :-)

Журавіна
Склад:
1 кг журавіны
1 апельсін
1 кг цукру
Прыгатаванне:
Журавіну перакруціць на мясарубку. Праз мясарубку прапусціць і апельсін з цэдрай. Дадаць цукар, даць пастаяць пару гадзін. Раскласці ў слоікі і ў лядоўню паставіць.

P.S. У зімку дам яшчэ адну бомбачку вітамінную.

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
pucjovaja
Sep. 24th, 2009 11:00 am (UTC)
Смачна есьці і не хварэць :)
azarkinm
Sep. 24th, 2009 12:49 pm (UTC)
Дзякуй, вам таксама. Паспрабуй зрабіць, можа і Франаку спадабаецца калі вы сочыва есці любіце.
pucjovaja
Sep. 24th, 2009 02:48 pm (UTC)
А Франак зусім сочыва ня есьць, пагатоў такое, якое будзе з костачкамі. А я час ад часу.
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com