?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Калі былі на Украіне, то пачалася размова з сябрамі, што асацыіруецца з Украінай, што людзі вязуць з яе як прэзент. Бяспрэчным лідарам быў вядома "Кіеўскі торт", сала, цукеркі і варэнікі. Нам задалі адпаведнае пытанне, а што вязуць з Беларусі, і былі здзіўлены, што ў нас сала ядуць не меней за ўкраінцаў. Хм... чамусьці калі распавядаюць анекдоты дык украінец заўсёды з салам, а беларус з бульбай... і рускі з гарэлкай :-). Карацей у нас спіс атрымаўся такі - цукеркі (вельмі ўсім замежнікам падабаюцца "Сталічныя"), хлеб (і гэта сапраўды так. у нас вельмі шмат розных гатункаў чорнага хлеба, на той жа самай Украіне ў асноўным белы хлеб больш ужываюць). Гэта з асаблівасцяў. Вядома сюды можна дадаць і яшчэ гарэлку (а дзе ж яе няма), нешта вышытае (не ўпэўнена што просты турыст будзе дзесці шукаць іх па выставах этнічных). Што вязуць нашы грамадзяне ў далёкае замежжа распавядаць не трэба вядома эсклюзіў - зефір, савецкае шампанскае, гліняныя вырабы, саламяныя вырабы. Але ўсё гэта можна прывезці і з Расіі, і з Украіны, і з любой іншай краіны былой савецкай. А што асацыіруецца з Беларуссю?


P.S. Сама саліла. Што дае магчымасці ў любы момант сабрацца і пайсьці ўсёй сям'ёй на пікнік.

Comments

( 16 comments — Leave a comment )
pucjovaja
Sep. 28th, 2009 01:51 pm (UTC)
Я б яшчэ дадала ільняныя вырабы.
azarkinm
Sep. 28th, 2009 02:01 pm (UTC)
О, з гэтым згодна. Сапраўды вельмі шмат вырабляецца ў нас іх розных. Асабліва мне падабаюцца для кухні-сталовай усё.
ofeliya666
Sep. 28th, 2009 03:57 pm (UTC)
магу сказаць, як у мяне і Украіны...я вазіла ў падарунак чыпсы "Анега", флікеры, цукеркі, алоўкі, Бульбаш...халяўшчыца, не важу я падарункі)) А мне прывозілі ўкраінскі прапор(вісіць над ложкам)і ліцэнзійныя дысскі з музыкай...
Дарэчы сябра хацеў купіць тут БЧБ сцяг, музыку-кнігі беларускія, рушнікі, чортавыя магніты, якія мы шукалі паўсюль..бо ў нас убогія магніты!)))
ofeliya666
Sep. 28th, 2009 03:59 pm (UTC)
пс: анега і флікеры -- асабістая замова, за гэтыя рэчы адзін харошы чалавек у свой час да сябе впісваў у Кіеве))
за што впісвае зараз -- не ведаю)
pucjovaja
Sep. 28th, 2009 04:07 pm (UTC)
А чым так смачная анега? тым, што больш натуральная?
А пра Бульбаш ня першы раз чую, што добрая гарэлка, але сама ніколі не піла. дый не люблю.
ofeliya666
Sep. 28th, 2009 04:32 pm (UTC)
Бульбаш -- харошая рэч.
што тычыцца анегі...а флікеры вас не здзівілі?)))
pucjovaja
Sep. 28th, 2009 05:13 pm (UTC)
Магчыма, у Украіне яны не распаўсюджаны, а рэч неблагая, калі канешне набыць слушны флікер, які сапраўды адлюстройвае сьвятло.
ofeliya666
Sep. 28th, 2009 10:04 pm (UTC)
ну кажуць, карыстаюцца попытам)
azarkinm
Sep. 28th, 2009 06:16 pm (UTC)
Лепш ужо Крамбамбулю набываць. Там вельмі шмат гатункаў.
azarkinm
Sep. 28th, 2009 06:15 pm (UTC)
чыпсы вядома гэта нешта арыгінальнае :-). А чаму алоўкі? Што тут лепшыя? І Бульбаш я прынцыпова набываць у падарунак не буду. Ну ўявіце сабе што рускі прывозіць у прызент гарэлку "Маскаль", а ўкраінец "Хахол", паляк "Пшэк", а літовец "Лабус". Да гэта поўная знявага да народа.
Калі ўжо будзеце нешта везці на падарунак дык лепш набывайце Крамбамбулю. Дарэчы замежнікам вельмі спадабалася яна.
ofeliya666
Sep. 28th, 2009 10:03 pm (UTC)
угу, я толькі што спытала, якія зараз тарыфы у яго...флікеры і бухло)
каб таварыш толькі не спіўся)))))
ofeliya666
Sep. 28th, 2009 10:05 pm (UTC)
пс. алоўкі -- падарунак дзіцёнку))
пра бульбаш гэта ж анекдот) мы не абражаемся...))))))))
арыгінальныя чыпсы для арыгінальнага чалавека, які белмову і беларусь ведае лепш за мяне)
hmelly_sunelly
Sep. 28th, 2009 05:38 pm (UTC)
самы лепшы чорны хлеб у Літве, адназначна. беларускі і побач не ляжаў.
не ведаю як украінцы, а рускія набывалі ў нас мілавіцу і яшчэ нейкія касцюмы пачкамі, бо танна было )))
azarkinm
Sep. 28th, 2009 06:21 pm (UTC)
Не ведаю як гэта ў падарунак весці Мілавіцу. Прыкінь Брыгіце падараваць. Гэта так, для сабе мабыць можна набыць. Я ехала ў цягніку, дык жанчына вельмі расхвальвала наша адзенне: дзіцячыя майкі, элемаўскія паліто, цацкі "Палессе". А вось абутак і цукеркі нашы разкрытыкавала.
pucjovaja
Sep. 28th, 2009 06:47 pm (UTC)
Нашыя цукеркі ні ў якае параўнаньне з украінскімі не ідуць, ну хіба што Сталічныя.
azarkinm
Sep. 29th, 2009 06:04 am (UTC)
Наконт цукерак згодна з табой. Я таксама заказваю цукеркі ў мужа калі той туды ездзіць.
( 16 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com