?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Бабулю перапісалі

Мая бабуля, як адказны савецкі чалавек, пайшла і сама прыняла ўдзел у перапісу. І яе адказ на пытанне па роднай мове, мяне вельмі парадаваў: "Якая мова, вядома беларуская. Мы жывем у Беларусі і размаўляем па-беларуску". Хаця яна чалавек, які баіцца ўлады, паходзіць з раскулачанай сям'і, з сям'і ў якой пасля вайны пара сваякоў адседзіла за тое, што ўдзельнічалі арганізацыях супраць Саветаў пасля вайны. Чалавек, які падтрымлівае Лукашэнку і кажа "абы не было вайны". Вось гэты мой родны чалавек, сказаў, што мова павінна быць і ёсць у нас беларуская. Я шчасліва.

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
ofeliya666
Oct. 14th, 2009 07:25 pm (UTC)
супер! мой дзед таксама паставіць крыжыкі супраць белмовы. хаця ён былы партыйны вялікі начальнік...а самастойна вывучыў і праводзіў паседжанні па-беларуску))) гародня заўжды была вольным горадам :Ь
azarkinm
Oct. 14th, 2009 08:48 pm (UTC)
хм... дык паставіць супраць ці насупраць?
ofeliya666
Oct. 14th, 2009 08:51 pm (UTC)
насупраць))))))
azarkinm
Oct. 14th, 2009 08:53 pm (UTC)
о. дык вы з Гародні... захапляюся гэтым горадам.Падчас студэнцтва была можа 4 разы там. І пасля цішыня... вось ужо амаль 10 год цішыня, трэба гэту цішыню разарваць з Гародняй. Сачу вельмі шмат за тым, што там адбываецца... вельмі шмат цікавага.
ofeliya666
Oct. 14th, 2009 09:03 pm (UTC)
ну я адтуль даўно пераехала. але ж сваякі засталіся, То імкнуся кожны год хоць на крыху вырвацца туды. але ў гэты годзе нешта не склалася...
там савецкую плошчу і цэнтр так перарабілі, Шо капэц)
azarkinm
Oct. 14th, 2009 09:08 pm (UTC)
Яшчэ раз упэўнілі, што трэба ехаць.
ofeliya666
Oct. 14th, 2009 09:17 pm (UTC)
дык не ў лепшы бок...ваўсяляк плошчу) чаго глядзець?)) хаця кірха і сінагога канешне эх...і там сядзіць ахоўнік, які ледзь не сілком прымушае выслухаць яго экскурсію))) ваўсяляк год таму яшчэ быў.
(Anonymous)
Oct. 16th, 2009 06:50 am (UTC)
Бабуля ня толькі адказны, але і абачлівы чалавек. Няма чаго пускаць у хату нямаведама каго. Яшчэ грошы забяруць ці скрадуць што. А то і сапраўдных злодзеяў навядуць.
azarkinm
Oct. 16th, 2009 11:00 am (UTC)
хахаха. гэта так. думаю, што гэта таксама мела месца ў яе галаве.
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com