AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Грушавы лікёр

У мяне зараз ужо амаль скончваецца сезон груш. У бабулі нешта ў гэтым годзе ну проста шмат іх атрымалася. Паша смяецца, то сліваў ад маёй маці не ведалі куды падзеці, то зараз груш ад бабулі дахалеры з хвосцікам. Але я гэты лікёр рабіла, не з бабуліных груш, а амаль з прэзідэнцкіх. :-) Каля Вяснянкі, ёсць старыя дрэвы, гэта я ўжо казала, і яблык шмат, і грушаў. Асабліва шмат дзічак, якія вымахалі ростам з 6 павярховы дом і грушы з іх сыпаліся дробныя пры дробныя. Вось іх мы і набралі з дзецьмі для лікёра.





Склад:
1 кг груш
0,5 кг цукру
гарэлка

Прыгатаванне:
Грушы прамыць, разрэзаць на палоўкі ці чацвярцінкі. Скласці ў слоік і засыпаць цукрам. Усё засыпанае вельмі добра ператрасці, каб цукар наўнамерна разышоўся па грушам і паставіць у цёмнае месца (у мяне стаяла на кухне) на месяц, ці болей. Пасля адцэдзіць, прафільтраваць, і даліць гарэлкі. Гарэлкі наўмысна не пішу колькі, бо трэба глядзець на густ. Калі хочацца болей лейце шмат, калі хочацца меней не лейце шмат :-). Самае цікавае, што вельмі добра захоўваецца ў лікёры водар грушы.

P.S. На фота грушы якія я не выкарыстоўвала ў лікёры, хаця... можа зрабіць яшчэ адну частку, бо праз месяц народзіны пляменніцы :-).
Tags: Алкаголь, Кулінарыя
Subscribe

  • БЕЛАРУСКІЯ СТРАВЫ

    Толькі сёння патрапіла на цудоўную серыю - ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ СТРАЎНІ, якая складаецца з чатырох фільмаў. Фільм першы. Мясныя прысмакі.…

  • Гарбузовыя прыгоды

    Наколькі з узростам мяняецца і густ. Для мяне гарбуз заўсёды быў вельмі і вельмі не смачны, і гэта мякка сказала. А ў гэту восьнь мяне панесла.…

  • Рыхтуемся да Масленіцы

    Чаму бліны лічаць традыцыйным блюдам рускіх? Яны прысутнічаюць у шмат якіх кухнях краін і ў тым ліку нашай. Бліны беларускія гаспадынькі гатавалі і…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments