AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Хутка. Ужо хутка

Нават і не верыцца, але хутка Новы год. І ніводнага падарунка не набыта яшчэ, і ніводнай паштовачкі. Заўтра вырашыла гэта выправіць. Паеду на Глаўпаштамп і пагляжу што там ёсць. Самае цікавае, што спіс адрасатаў з кожным годам усё павялічваецца і павялічваецца. Спачатку былі сваякі, блізкія сябры, а зараз там ужо шмат каго паўлазіла :-).  Нешта чытаю я сваю фрэндстужку, людзі распавядаюць пра сваё адзначэнне НГ, пра традыцыі. Можа вы распавядзеце пра свае? Вельмі цікава мне нешта стала, хто з маіх сяброў чым жыве.
У нас напрыклад апошнія гады Новы год святкуецца дома. А на 1 і 2 студзеня едзем па бацьках і сябрах. Кожны год муж пагражае прыгатаваць фаршыраваную курыцу, ці качку, ці індзейку, але далей за пагрозы справа не даходзіць. Таму ўся адказнасць у выбары меню ляжыць на мне. Калі даеду за паштоўкамі распавяду які там выбар.
Tags: Новы год, Прыватнае
Subscribe

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments