?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Я ўсё ж такі дабралася да Навагодніх паштовак... і вось атрымала расчараванне. Нічога цікавага для сябе не заўважыла. Ну вядома былі прыгожыя, але ў мяне бзік, я хачу пасылаць людзям віншаванні з Новым годам і Калядамі, дзе гэта напісана па-беларуску, на худы канец нічога не напісана. І абавязкова калі я адпраўляю па Беларусі паштовачка павінна быць маркіраваная. Каб атрымаць і адразу прачытаць. І вось, на Галоўпаштампе нічога беларускага цікавага няма. Усе паштоўкі мінулагоднія... гэты год яшчэ мабыць адпраўлю што ёсць. А ў наступным бузу займацца самавытвочасцю. Мінус - іх трэба адпраўляць у капэрце. Плюс - будзе такая як я захачу.

Comments

( 12 comments — Leave a comment )
ku_palinka
Dec. 1st, 2009 10:27 am (UTC)
добра, што яшчэ хоць нехта карыстаецца белпоштай, а не мэйл.ру :)))
azarkinm
Dec. 1st, 2009 01:13 pm (UTC)
Я па мылу таксама віншую, але мне больш падабаецца паштовачкі.
hmelly_sunelly
Dec. 1st, 2009 01:02 pm (UTC)
на Управе БНФ можна глянуць, я калісьці, даўно праўда, набывала там прыгожыя
azarkinm
Dec. 1st, 2009 01:14 pm (UTC)
маркіраваныя? каб адразу без капэрты пасылаць?
hmelly_sunelly
Dec. 1st, 2009 01:21 pm (UTC)
думаю не, але ўсё магчыма. трэба высвятляць. я магу запытацца ў знаёмага сябра, ён там часта бывае
azarkinm
Dec. 1st, 2009 01:21 pm (UTC)
буду ўдзячна, каб лішні раз ногі не біць дарма.
(Deleted comment)
azarkinm
Dec. 1st, 2009 08:13 pm (UTC)
Нешта апошнім часам я такіх не бачыла.
azarkinm
Dec. 2nd, 2009 07:19 am (UTC)
Дарэчы, а дыск та калі забярэце? Ці ўжо забыліся?
hmelly_sunelly
Dec. 2nd, 2009 08:57 pm (UTC)
вось табе адказ, які я атрымала: "ёсьць - 4 віды па 1200. без марак. зь віду нічо так сабе."
пра паштоўкі на Управе, калі што )
azarkinm
Dec. 3rd, 2009 05:07 am (UTC)
Дзякуй за тое што паклапацілася. Калі буду прабягаць, то пагляджу падыйду.
lavitae
Dec. 2nd, 2009 09:18 pm (UTC)
Я набыла ў "Духоўнай кнізе" мілыя танныя паштовачкі зусім без надпісу.:) Мне, наадварот, не падабаецца, калі яны без канверта, і кожны можа прачытаць.:)
azarkinm
Dec. 3rd, 2009 05:11 am (UTC)
Вы ж не пішыце сакрэты ў гэтай паштоўцы. А пішыце віншаванне. Мне чамусьці падабаецца калі паштоўка прыходзе такая заштампаваная.
( 12 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com