?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Усемагучы Дзед Мароз

Гэта пачалося можа з лета. Вераніка мяне азадачыла вельмі моцна, я адразу зразумела, што ў мяне дачка расце не абышто, а з добрымі запросамі. Яна выказала жаданне наконт Новага года. А дакладней падарунка на Новы год ад Дзеда Мароза. Зараз вы таксама зваліцеся пад стол, мой дзіцёнак хоча не абы што, а  "чароўкую палачку", так як у феі, каб можна было выконваць жаданні. Яна мяне трасла гэтым пытаннем і пыталася ці ёсць у крамах Кіева, пасля пыталася пра крамы Мінска. І калі я сказала, што гэта не магчыма знайсці ў краме, вырашыла, што гэта зробіць ёй Дзед Мароз. Ён жа ўсё можа. Так што любы падарунак на Новы год будзе выглядаць з нашага боку проста здрадай жаданням дзіцёнка. І хаця поўгады я ўпэўнівала, што проста так палачкі не раздаюцца, што яны захоўваюцца толькі ў чараўніц... здаецца ад яе адлягло гэта. І вось на днях, зноўку бомба. Яна доўга думала (амаль поўгады) і вырашыла, што калі Дзед Мароз не можа даць ёй палачку, тады яна вырасце і стане Чараўніцай у якой будзе свая палачка. І тады яна будзе выконваць усе жаданні - мае, таціны, Яніны і бабуліны. Ну вось прыплылі называецца.

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
(Deleted comment)
azarkinm
Dec. 1st, 2009 09:23 am (UTC)
Так, гэта цудоўна, так што застаецца верыць у чароўную палачку, што яна ўсё ж такі існуе.
arlona
Dec. 1st, 2009 09:21 am (UTC)
Як прыемна пачуць пра такое жаданьне дзіцёнка, мабыць. Расьце добрай, спачувальнай дзяўчынкай, жадаючай родным шчасьця :) А чараўніцай можна быць і без чароўнай палачкі, так што жаданьне цалкам рэалізуемае :)
azarkinm
Dec. 1st, 2009 09:23 am (UTC)
Ну так. Мне таксама прыемна што не ардынарны дзіцёнак расце. Але, цяжка разбіваць мары, ці можа на тое яны і мары каб заставацца марамі.
ku_palinka
Dec. 1st, 2009 09:27 am (UTC)
ой, якая ў вас дачка цудоўная!
azarkinm
Dec. 1st, 2009 09:29 am (UTC)
Дзякуй, але на малюнку не яна
ku_palinka
Dec. 1st, 2009 09:38 am (UTC)
ну гэта я здагадалася :)))
azarkinm
Dec. 1st, 2009 09:41 am (UTC)
Яшчэ раз дзякуй. Так, з ёй не засумуеш, з сынам куды прасцей усё, хаця таксама з характарам.
hmelly_sunelly
Dec. 1st, 2009 01:00 pm (UTC)
свой чалавек! я таксама марыла ў дзяцінстве пра чароўную палачку ;)
azarkinm
Dec. 1st, 2009 01:15 pm (UTC)
ага, знайшла сваяцкую душу :-)))
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com