AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

  • Mood:

Мяне завалілі пытаннямі

Выраслі мы ўжо з моманту калі заплюшчыўшы вочы верыш у Дзеда Мароза. Апошнімі днямі мяне засыпаюць пытаннямі, меншыя, вось і паспрабуй адказаць на такое.

1. А чаму ў кожным садку свой Дзед Мароз? І які тады сапраўдны?
2. А як ён зойдзе да нас каб пакласці пад елку падарункі, у нас жа коміну няма?
3. А чаму яго ніхто не бачыў?
4. А чаму павінны дзеці абавязкова спаць каб атрымаць падарункі?
5. А калі мы паедзем у госьці і будзем там начаваць, то ён пакладзе падарункі пад 2 елкі (там і на кватэры)?
6. А Дзед Мароз сочыць за дзецьмі (паслухмяныя ці не) толькі зімой ці на працягу ўсяго года? І як ён гэта робіць?
7. Снег жа прыносіць Дзед Мароз, а ўжо другі дзень зімы, дык чаму няма снегу? Чаму Дзед Мароз не можа яго насыпаць нам? (гэта перл сённяшняй раніцы ад Веранікі)

Здаецца пакуль ўсё. Вось і паспрабуй адказаць на такое.

P.S. А Чараўніцай нам усё ж такі быць. Учора набыла крылышкі, абруч з антэнкамі з зорачкамі, і чароўную палачку з зорачкай. І ўсё фіялетавенькае. 

Subscribe

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments